Паводле вынікаў паступлення і тэставання.
Выбіраючы навучальную ўстанову, мы выбіраем будучыню. Добрая школа — гэта прэстыж ведаў, высокі ўзровень навучання, разумныя мэтанакіраваныя сябры на ўсё жыццё. На жаль, у кабінетах чыноўнікаў журналісты не атрымалі інфармацыі пра найлепшыя навучальныя ўстановы Брэсцкай вобласці. «Для нас усе роўныя», — сказалі там. Але, выкарыстоўваючы розныя крыніцы, можна назваць адрасы, куды варта ісці за ведамі.
Новы год з падручнікам
Выпускнік ліцэя горада Лунінца Максім Антановіч атрымаў на ЦТ 100 балаў па фізіцы. У Брэсцкай вобласці найвышэйшы бал па гэтым прадмеце не ўдалося ўзяць больш нікому. «Вельмі адказны і мэтанакіраваны», — кажуць пра Максіма ў ліцэі. У
У ліцэі вельмі перажывалі, калі Максіму не ўдалося атрымаць дыплом пераможцы «на рэспубліцы» і прайсці ў ВНУ без уступных выпрабаванняў. Але тут выявілася яго высакароднасць. Міхаіл Баравы, сябар і аднакласнік Максіма, апярэдзіў яго і стаў студэнтам без уступных выпрабаванняў. Максім тады ўзрадаваўся — вучыцца збіраліся разам. А сам? «Зраблю па выніках тэставання», — не сумняваўся ён. План спрацаваў: сёння яны студэнты першага курса Белдзяржуніверсітэта, спецыяльнасць «камп’ютарная бяспека».
Без экзаменаў у ВНУ прайшоў яшчэ адзін выпускнік Лунінецкага ліцэя — Уладзіслаў Гапко, які атрымаў дыплом пераможцы заключнага этапу прадметнай алімпіяды па хіміі. 98 балаў па біялогіі набрала Галіна Баліцкая.
— Вядома, мы збіраем у ліцэй дзяцей, якія хочуць вучыцца, — каментуе дырэктар Мікалай Паўловіч. — Але важным складнікам поспеху з’яўляецца супрацоўніцтва ліцэя з ВНУ і найлепшымі педагогамі краіны. Уявіце, нашыя дзеці займаліся матэматыкай нават у навагоднія святы. 31 снежня і 1 студзеня ліцэісты сядзелі ў класах над заданнямі — тады на запрашэнне ліцэя з Гродна ў Лунінец прыехаў адзін з самых знакамітых матэматыкаў Беларусі Якаў Самуілавіч Канстанціноўскі.
Англійская ў глыбінцы
Высокіх вынікаў дабіліся ў гімназіі горада Століна. З 39 выпускнікоў у ВНУ паступілі 36. 87% занялі бюджэтныя месцы. «Калі б усе пажадалі вучыцца на платнай аснове, паступленне ва ўніверсітэты было б
Столінская гімназія ганарыцца вынікам Наталлі Кірычук, якая атрымала на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды дыплом пераможцы. Гэта дало ёй права без экзаменаў паступіць у лінгвістычны ўніверсітэт. Наташа выбрала прэстыжную прафесію перакладчыка. Бліскуча напісала англійскую і яе аднакласніца Марыя Пашкевіч. Праца Машы на ЦТ была ацэненая ў 95 балаў.
94,6% выпускнікоў Брэсцкага абласнога ліцэя паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Больш за дзве траціны ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак будуць вучыцца за кошт бюджэту, астатнія — на ўмовах аплаты. 10 чалавек на цэнтралізаваным тэставанні атрымалі 90 і больш балаў. 11 чалавек для працягу адукацыі выбралі замежныя ВНУ, і ўсе паступілі на бюджэт; больш за 40% выпускнікоў паедуць вучыцца ў сталіцу Беларусі.
Два вучні гімназіі № 1 Брэста ўзялі дыпломы пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд. Але не скарысталіся правам здабыць студэнцкі білет без экзаменаў, а працягнулі шлях да ведаў за мяжой. Мікіта Дземянчук, які перамог у інтэлектуальнай бітве па грамадазнаўстве (педагог Таццяна Ювенальеўна Чарнышова), быў прыняты ў Расійскі
Самыя зорныя вынікі паказалі навучэнцы Брэсцкага ліцэя № 1 імя Пушкіна. 3 выпускніцы ліцэя паказалі
Шэсць выпускнікоў ліцэя паступілі ў ВНУ без экзаменаў па выніках рэспубліканскіх алімпіяд. Ад 90 да 100 балаў набралі ліцэісты па выніках 26 тэстаў. 65 з 233 выпускнікоў набралі больш за 310 балаў, што дазволіла ім паступіць у самыя прэстыжныя ВНУ Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Больш за палову выпускнікоў ліцэя вырашылі працягнуць навучанне ў Мінску, многія паехалі ў Маскву.
— Высокія вынікі нашых вучняў цалкам апраўдваюць профільнае навучанне, — рэзюмуе дырэктар Святлана Сямёнава. — У 90% выпадкаў вучні выбіраюць будучую прафесію па профілі. Важна і тое, што гэтая праца арыентаваная на практычныя заняткі. У раннім узросце мы знаёмім дзяцей з дзейнасцю заводаў, паліклінік, судоў. Ліцэісты ведаюць, з чым звязаная іх будучыня, і ідуць да сваёй мэты свядома.
Каментары