Улада22

Магілёў: Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да сымбалічнага месца на беразе цяпер невялікай ракі Дубравенка.

Больш за 40 чалавек ўшанавалі ахвяраў найвялікшай паводкі ў гісторыі Магілёва. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да сымбалічнага месца на беразе цяпер невялікай ракі Дубравенка. Тутака ж адбыўся імправізаваны мітынг.

Трагедыя адбылася 12 красавіка 1942 году. 65 год таму велізарны вал вады за дваццаць хвілінаў забраў прынамсі 2000 чалавек. Дакладнай колькасьці ахвяраў цяпер ніхто не назаве. Стыхія зьнесла 129 дамоў і амаль цалкам разбурыла рынкавыя крамы ды гандлёвыя рады.

Нешматлікія зьвесткі пра трагедыю дазваляюць выявіць прычыны трагедыі. Пад чыгуначным насыпам невялікая рачулка Дубравенка, закаваная ў бэтонную трубу, пры адыходзе чырвонаармейцамі была запруджана. За паўгоду ўтварылася вялізнае возера, якое пагражала прарваць рукатворную запруду. Акупацыйныя ўлады марудзілі з рамонтам. У выніку адбылася трагедыя.

Год таму студэнты Беларуска‑расейскага ўнівэрсытэту ініцывалі збор подпісаў за ўсталяваньня на Дубравенцы помнага знаку. Вядома, што мясцовая ўлада прыняла зварот моладзі да разгляду.

Падрабязьней пра трагедыю на Дубравенцы чытайце вось па гэтай спасылцы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць