Грамадства1414

«Хартыя-97» адкрыла офіс у Варшаве, імпрэза з нагоды гэтага адбылася ў гатэлі МDM

«Салідарнасць дае нам сілы працаваць далей».

На сценах залы віселі фотаздымкі палітычных зняволеных Беларусі і палітычных пратэстаў. На сустрэчу з’ехаліся беларускія палітыкі — сярод іх Віктар Івашкевіч, Зміцер Бандарэнка, Віктар Карняенка, прафесар-сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, прадстаўнікі польскага Міністэрства замежных справаў, беларуская дыяспара Варшавы, журналісты. Канферэнц-зала была поўная.

Напачатку быў прадэманстраваны ўзрушаючы фільм аб пратэстах супраць улады і ролі «Хартыі-97» у іх асвятленні.
Прысутныя сустрэлі фільм апаладысментамі.

Наталля Радзіна ў сваім слове расказала пра перажытае ёю асабіста і сайтам за апошнія гады. «Калі я была ў турме, я гаварыла сабе: не здавайся, пра цябе памятаюць, табе не дадуць тут памерці. Тут прысутнічаюць людзі, якія сядзелі са мной у суседніх камерах: Міхалевіч, Бандарэнка, Кобец.

Салідарнасць дае нам сілы працаваць далей. І мы не здамося, як бы цяжка нам ні было. Мы даб’емся пераменаў. Жыве Беларусь! Жыве Польшча!»

За Радзінай слова ўзяў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі. Цяпер сталіцай Вольнай Беларусі ў пэўным сэнсе з’яўляецца Варшава, — сказаў ён. — Але ўсе, хто тут сабраўся, робяць усё, каб сталіцай Вольнай Беларусі быў Мінск.

Былы міністр замежных справаў Славаччыны Павал Дэмэш прывітаў той факт, што ў Хартыі з’явіўся офіс і ў Варшаве.

Ірына Красоўская расказала пра свой лёс, пра выкрадзенага і, мусіць, забітага мужа.

Напрыканцы было зачытана вітанне ад першага старшыні Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, які не змог прыехаць, бо застаецца ў спісах невыязных.
Шушкевіч заявіў: я ганаруся тым, што адным з першых падпісал Хартыю-97.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць