Грамадства44

Паліклініка адмовіла незалежнай газеце ў інтэрв'ю, бо… «план па публікацыях ужо выканала»

У планы баранавіцкай дзіцячай паліклінікі не ўпісалася Intex-press.

Баранавіцкай газеце Intex-pressадмовілі ў інтэрв’ю па прафілактыцы зніжэння зроку ў школьнікаў, паколькі дзіцячая паліклініка… «план па публікацыях ужо выканала».

Карэспандэнт выдання Наталля Саламянка звярнулася да загадчыцы медычнай установы Людмілы Ляшчыны з прапановай зняць відэасюжэт на тэму папярэджання зніжэння зроку ў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аднак дазволу на здымку лекар не дала.

«На мінулым тыдні мы ўжо выступілі па тэлебачанні, запісалі інтэрв’ю на радыё, далі артыкул у раённую газету, таму ваша выданне ўжо ніяк не ўпісваецца ў нашы планы, выбачайце», — такім быў адказ загадчыцы.

На пытанне карэспандэнта, што рабіць тым гараджанам, якія ў якасці крыніцы інфармацыі выбіраюць Intex-press і не глядзяць мясцовы тэлеканал, не чытаюць раённую газету, не слухаюць радыё, загадчыца адказала, што хоць і паважае нашых чытачоў, але ні яна, ні хто-небудзь іншы з дзіцячых лекараў даваць інтэрв’ю ўсё адно не стане.

Зразумела, што зрок у дзяцей тых бацькоў, якія чытаюць Intex-press, не пагоршыцца рэзка з-за таго, што выданне не змагло асвятліць гэту тэму. Але пытанне, для чаго наогул праводзіцца ўся прафілактычная праца — для «галачкі» ў плане выступаў ці для таго, каб як мага болей людзей даведалася, як захаваць здароўе дзяцей — здаецца рытарычным.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць