Усяго патроху

Астраномы Беларусі і Расіі адкрылі надзвычай яркую камету

Астраномы Віталь Неўскі з Беларусі і Арцём Навічонак з Расіі адкрылі камету, якая можа стаць самай яркай за 10 гадоў, паведамляе сайт абсерваторыі ISON-NM.

Камета была адкрыта 21 верасня ў абсерваторыі ISON-Kislovodsk Міжнароднай навуковай сеткі аптычных інструментаў, размешчанай паблізу Кіславодска. Каметная прырода аб’екта была пацверджана на некалькіх буйных тэлескопах, першым з якіх быў паўтараметровы тэлескоп Майданакскай абсерваторыі ва Узбекістане. Новай камеце прысвоены індэкс C/2012 S1 (ISON).

Найбліжэйшую кропку да Сонца камета павінна прайсці ў канцы лістапада 2013 года на адлегласці крыху больш чым 0,1 астранамічнай адзінкі.

«Калі камета не разбурыцца на падлёце, як гэта ўжо было з каметай C/2010×1 (Elenin), то нас чакае, магчыма, самая яркая камета дзесяцігоддзя, якая зможа зацямніць камету C/2011 L1 (Pan-STARRS)», — гаворыцца на сайце абсерваторыі ISON-NM. Цяпер камета знаходзіцца за арбітай Юпітэра і мае бляск каля 18-й зорнай велічыні.

У ходзе ўдакладнення арбіты каметы рознымі абсерваторыямі высветлілася, што яна ўжо назіралася ноччу 28 снежня 2011 года і 28 студзеня 2012 года на абсерваторыях Mt. Lemmon і Pan-STARSS 1 адпаведна. «Можна з вялікай упэўненасцю гаварыць аб арбіце новай каметы», — гаворыцца ў паведамленні ISON-NM

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі21

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі21

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць