Грамадства66

Палітолаг: Вызваленне Каваленкі — спроба нейтралізаваць магчымыя новыя санкцыі ЕС

Вызваленнем віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі беларускія ўлады спрабуюць таргавацца з Еўрасаюзам. Такое меркаванне выказаў палітолаг Валерый Карбалевіч.

«Перад беларускімі ўладамі стаяць дзве задачы. Па-першае, неабходна нейтралізаваць негатыўную ацэнку выбараў у Беларусі з боку еўрапейскіх структур. Па-другое, пазбегнуць магчымага прыняцця новых санкцый ЕС адносна Беларусі», — сказаў Карбалевіч.

Ён нагадаў, што беларускае пытанне будзе разглядацца Саветам міністраў замежных спраў Еўрасаюза ў сярэдзіне кастрычніка.

«Каб вырашыць гэтыя дзве задачы, і зроблены такі прэвентыўны крок. Тым больш, Каваленка сам напісаў прашэнне аб памілаванні, — заўважыў палітолаг. — Думаю, што Захад цалкам гэта прыме.

Еўрасаюз зараз не зацікаўлены ў нейкіх новых негатыўных кроках адносна Беларусі.
Тым больш іх цяжка прыдумаць, а тут ёсць такая магчымасць сказаць, што, з аднаго боку, ёсць, вядома, канфлікт са Швецыяй, недэмакратычныя выбары, а з другога — вызвалілі чарговага палітзняволенага. Ёсць прычына яшчэ раз заявіць з усёй строгасцю, што трэба выконваць правы чалавека і вызваліць астатніх палітзняволеных».

Карбалевіч мяркуе, што ЕС можа абмежавацца такімі заявамі і больш не рабіць ніякіх рашучых дзеянняў

Калі ж вызвалення аднаго Каваленкі Захаду падасца недастаткова, то, зазначыў Карбалевіч,

ёсць яшчэ Павел Сырамолатаў — адзін з анархістаў, асуджаных за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску, які таксама напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

«Думаю, што ён — першы кандыдат на вызваленне, калі адным Каваленкам справа не абмяжуецца», — сказаў Карбалевіч.

Каментары6

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць