Меркаванні2020

Аляксей Мацавіла з новай хвалі ідэолагаў Лукашэнкі па ўсіх параметрах мог быць бездакорным вінцікам сістэмы, але...

Мацавіла, Гігін, Міхальчанка — новая лукашэнкаўская ідэалагічная наменклатура, хлопцы, якія прыйшлі на змену старым камсамольскім важакам.
Аляксей Мацавіла скончыў Гродзенскі ўніверсітэт (філалогія), аспірант АН Беларусі, працаваў выкладчыкам, пасля — намеснікам дырэктара Інавацыйнага цэнтра пры Акадэміі кіравання. Блогер БелТА.

На сваім блогу на сайце БелТА Мацавіла менш за тыдзень таму змясціў чарговы артыкул «'Совесть нации», или Казус Дашкевича». Гэтага патрабавала сітуацыя: з Мазырскай калоніі выйшла інфармацыя аб чарговай хвалі ціску на Змітра, якую трэба было неяк гасіць — напрыклад за кошт «развянчання міфу» аб Дашкевічу.

На прыкладзе двух артыкулаў лідара Маладога Фронту за 2010 год: «Выбар. Паміж Захадам і Ўсходам» (красавік) і «Не бойцеся рускіх!» (верасень) аўтар спрабуе давесці хісткасць пазіцыі Дашкевіча па «расейскім пытанні»:
нібыта ў першым артыкуле ён жорстка крытыкуе «ўсходняга суседа», а ў другім ужо ставіцца да яго паблажліва, калі не бароніць.

Так сапраўды можа падацца, чытаючы цытаты, вырваныя Мацавілам з кантэксту.

Насамрэч Дашкевіч у першым артыкуле даводзіць сваю стратэгічную пазіцыю (непазбежная канфрантацыя маладой беларускай дзяржавы з Усходам, які будзе старацца затармазіць развіццё новай нацыі), а ў другім — толькі тактычную (перад Плошчай-2010 неабходна было аб’яднацца ўсім прадэмакратычным сілам). Пасыл адзіны: «Толькі мы самі вырашым лёс Беларусі. Незалежна ад Захаду ды Ўсходу…».
Аднак не аб гэтым гаворка.

Дакараючы Дашкевіча за ідэйныя «хістанні», аўтар чамусьці забываецца на свае «пошукі ісціны».

У інтэрнэце з’явілася фота (1996 г. ?), на якім адзін з вядомых дзяржаўных ідэолагаў стаіць у кампаніі сяброў моладзевай арганізацыі «КАРП», аднаго з праектаў Сан Мён Муна, тады яшчэ легальным на тэрыторыі Беларусі…

Пра самога Сан Мён Муна і ягоную «Царкву Аб’яднання — Асацыяцыю Святога Духа за Аб’яднанне Сусветнага Хрысціянства» напісана багата. І аб тым, што Мун адкрыта абвясціў сябе ды жонку «бацькамі чалавецтва», і пра шматтысячныя «заручыны», якія праводзіліся ў Паўднёвай Карэі, і пра «дзіўную» «хрысталогію» царквы, паводле якой Мун з’яўляецца чарговым «месіяй», больш паспяховым за свайго «папярэдніка» Ісуса Хрыста, а вучэнне Муна прапануецца разглядаць як трэці «скончаны» Запавет, услед за Старым і Новым…

У СССР дадзеныя ідэі пачалі прасоўвацца на хвалі гарбачоўскай перабудовы, кажуць, нават займелі сваіх прыхільнікаў у вышэйшых эшалонах улады. Аднак у 1999 г. праекты Муна на Беларусі трапляюць пад забарону, арганізацыі не праходзяць перарэгістрацыі, большасць сяброў зыходзіць.

Крый божа нас асуджаць кагосьці за кантакты з муністамі: кожны малады чалавек шукае сябе, зведвае невядомае.
Тут пытанне пра этыку: ці не замінае Мацавілу ўласнае мінулае быць адным з ідэалагічных реферэнтаў сучаснай улады? І дзе тут трываласць пазіцыі?

Дарэчы, паводле чутак, Аляксей Мацавіла пісаў некаторыя прамовы прэзідэнта. Таму

цытаты з Дастаеўскага аб «невыноснасці свабоды» (дарэчы, таксама вырваныя з кантэксту) тэарэтычна могуць належаць дыпламаванаму філолагу Мацавілу…
Ці паўплывала неяк ідэалогія «Царквы аб’яднання» на погляды Аляксея, а значыць і на тое, што ў сваіх прамовах прагаворвае кіраўнік РБ — застаецца таямніцай…

«По поводу нынешних неудобств парню сочувствую…», — цынічна і інфантыльна піша Мацавіла у сваім блогу на сайце БелТА, а пасля дадае: «…колония не санаторий».
Вядома, што адной з нагодаў для дачэпак да Дашкевіча ў калоніі было менавіта «пратэстанцкае» веравызнанне Зміцера, якое «разрушает славянскую расу». Цікава, што б сказаў Збароўскі датычна «неславянских» поглядаў прэзідэнцкага ідэолага?..

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць