Усяго патроху11

Міжнародныя эксперты рэкамендуюць акцыянаваць «Белпошту»

Міжнародныя эксперты рэкамендуюць акцыянаваць РУП «Белпошта», паведаміла на прэс-канферэнцыі 4 кастрычніка ў Мінску генеральны дырэктар прадпрыемства Ірына Саксонава.

«У дакуменце, які называецца „Комплексны план рэформы і развіцця пошты (КПРРП)“ і распрацаваны пры кансультацыі міжнародных экспертаў, утрымліваецца рэкамендацыя аб акцыянаванні», — сказала Саксонава.

Яна зазначыла, што гэта працэс не аднаго года, таму што акцыянаванне «праводзіцца на пэўных умовах».
«Я думаю, што гэта пытанне, магчыма, будзе разглядацца, і мы яго не скідваем з рахункаў», — дадала Саксонава.

Генеральны дырэктар зазначыла, што пытанне акцыянавання «Белпошты» перыядычна разглядалася і раней. «Але для таго каб знайсці акцыянераў для прадпрыемства, трэба яго спачатку ўпарадкаваць, каб бізнес быў даходным. Трэба зацікавіць патэнцыяльных пакупнікоў акцый даходным бізнесам, для гэтага неабходна правесці мадэрнізацыю», — мяркуе Саксонава.

Яна падкрэсліла, што многія паслугі пошты, асабліва ў сельскай мясцовасці, стратныя, маюць сацыяльную скіраванасць, тарыфы на іх рэгулююцца дзяржавай.
«Паштальёны, якія працуюць на вёсцы, практычна на сябе нічога не зарабляюць, а займаюцца толькі дастаўкай пошты. Я думаю, што гэта не самае прыцягальнае прадпрыемства для акцыянераў», — зазначыла Саксонава. Разам з тым рэкамендацыі экспертаў «будуць разглядацца ў далейшым».

Каментары1

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць