Улада88

Лукашэнка: Моцную прэзідэнцкую рэспубліку выбраў беларускі народ

У Беларусі дзейнічае эфектыўная мадэль размежавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам і парламентам, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Аб’ём паўнамоцтваў парламента вызначаны Канстытуцыяй нашай краіны, прынятай на ўсенародным рэферэндуме. Беларускі народ зрабіў прынцыповы выбар на карысць моцнай улады, моцнай прэзідэнцкай рэспублікі», — заявіў ён, выступаючы 11 кастрычніка на заключным сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента 4-га склікання.

Рашэнне павярнуць «ад парламенцкай гаварыльні да моцнай дзяржавы», адзначыў Лукашэнка, было прынята самім парламентам у 90-х гадах.
«Гэта ідэя выспела не ў народзе, не ў галаве асобных палітыкаў ці ў галаве Лукашэнкі. Сам парламент адмовіўся ад гэтага, прыняўшы папраўкі ў Канстытуцыю», — падкрэсліў ён.

Узгадваючы пасяджэнні парламента ў 90-х гадах, Лукашэнка сказаў:

«Гэта былі гады шумнага парламенцкага балагана. Сесіі Вярхоўнага Савета праходзілі бурна і весела, але ці было весела ад гэтай бясконцай балбатні нашым людзям, якія месяцамі не атрымлівалі зарплат і пенсій, замярзалі ў сваіх дамах і не ведалі, што будзе заўтра? Улада не павінна весяліць народ».

Паводле слоў Лукашэнкі, на першым месцы для ўлады «павінна стаяць не слова, а справа». «Яна павінна абараніць людзей і даць магчымасць зарабіць сабе на годнае жыццё», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў пра спробы шэрагу еўрапейскіх краін пабудаваць дзяржаву праз парламенцкія працэдуры, узгадняючы пры гэтым інтарэсы партый, палітыкаў і алігархаў. Паводле меркавання Лукашэнкі, «ні ў адной краіне свету, ні ў адну гістарычную эпоху» гэтыя спробы не мелі поспеху. Толькі моцная ўлада здольная стварыць падмурак для з’яўлення маладых нацый і дзяржаў і забяспечыць магчымасць мадэрнізацыі, перакананы Лукашэнка.

Ён лічыць, што мадэль беларускай дзяржаўнасці не вычарпала сваіх магчымасцяў.

На парадку дня, паводле слоў Лукашэнкі, стаіць «каласальная гістарычная задача — мадэрнізацыя краіны, прарыў Беларусі ў элітны клуб высокаразвітых краін».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць