Улада2525

Еўрасаюз атрымаў Нобель міру 2012: «за ператварэнне кантыненту войнаў у кантынент міру»

«У ператварэнні Еўропы з кантынента войнаў у кантынент міру роля ЕС была ключавой», — заявіў на цырымоніі абвяшчэння генеральны сакратар Рады Еўропы, былы прэм’ер Нарвегіі Торб’ёрн Ягланд.

«Гэта пасланне Еўропе, каб яна зрабіла ўсё для таго каб захаваць дасягнутае і рухацца наперад, — сказаў Ягланд. — Гэта напамін пра тое, што будзе страчана, калі Еўрасаюзу дазволяць разваліцца».

Прэмію аддалі ЕС за ягоную доўгатэрміновую ролю ў яднанні кантынента.

ЕС атрымаў прэмію як за сваю ролю ў адбудове Еўропы, узмацненні яе эканамічнага патэнцыялу, так і за стабільнае развіццё посткамуністычных краін, што выбралі курс на далучэнне да яго.

У межах Еўрасаюза вось ужо амаль 70 гадоў не было аніводнага ваеннага канфлікту, а каштоўнасці ЕС распаўсюджваюцца нават за ягоныя межы, уплываючы на суседнія дзяржавы.

Хоць беларусы моцна спадзяваліся на першую ў гісторыі Нобелеўскую прэмію для свайго суайчынніка — Алеся Бяляцкага, але і ў нашай нацыі прызнаюць заслугі ЕС для міру і разнявольвання Еўропы і ўсяго свету.
Еўрасаюз паслядоўна абараняе правы чалавека і ў Беларусі, патрымлівае змаганне беларусаў за свае палітычныя, сацыяльныя і нацыянальныя правы. Еўрасаюз і ягоныя краіны дапамагаюць незалежнаму тэлебачанню Белсат — адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу, беларускамоўнаму Еўрапейскаму радыё для Беларусі, Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту. Дапамогу маюць і беларускія праваабаронцы. Але дамапога ЕС не абмяжоўваецца гэтай сферай: памежная інфраструктура і крэдыты для прадпрымальнікаў, разбудова турыстычных маршрутаў і зніжэнне забруджвання прыроды — гэта таксама ўнёсак Еўрасаюза ў Беларусі.

А беларус усё ж калісьці стане Нобелеўскім лаўрэатам. Раз ёсць Беларусь, застануцца і беларусы,
і, у адрозненне ад мінулых стагоддзяў, іх здабыткі не будуць дзяліць між сабой мацнейшыя суседзі.
Уласна, Еўрасаюз — гэта таксама зарука незалежнасці і выжывання невялікіх нацый на расійскім паграніччы.

Самі нарвегі двойчы на рэферэндуме галасавалі супраць далучэння да Еўрасаюза. Палітычныя партыі Нарвегіі разыходзяцца ў гэтым пытанні.

Нарвежскія еўраскептыкі ўжо назвалі рашэнне Нобелеўскага камітэта абсурдным. «ЕС — гэта гандлёвы блок, і ў Лацінскай Амерыцы ды іншых кутках свету на яго глядзяць зусім не так, як з Брусэля»,
— сказаў Гемінг Олаўсэн, кіраўнік нарвежскай арганізацыі, што яднае праціўнікаў далучэння да ЕС. А вось Ягланд — вялікі прыхільнік уступлення Нарвегіі ў ЕС.

Нагадаем, што лаўрэата выбіралі пяць сяброў Нобелеўскага камітэта, складзеныя з прадстаўнікоў нарвежскага парламента, ад пяці розных палітычных партый краіны.

Нобелеўская прэмія міру будзе ўручана 12 снежня ў Осла.
Атрымліваць яе, відаць, будзе кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру выбіралі з 231 намінанта — 188 чалавек і 43 арганізацыяў. Сярод іх быў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала15

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну209

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала15

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць