Эканоміка

Ствараецца холдынг «Мінскі маторны завод»

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 970 ад 24 кастрычніка 2012 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

ААТ «Мінскі маторны завод» становіцца кампаніяй-кіраўніком аднайменнага холдынгу. У склад холдынгу ўвайшлі яшчэ тры прадпрыемствы: ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнкі», ААТ «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод», ААТ «Доследна-эксперыментальны завод тэхналагічнага абсталявання» (Мінск).

У адпаведнасці з дакументам гэтыя прадпрыемствы павінны ўнесці да 31 снежня 2012 года ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Мінскі маторны завод» свае акцыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі і ўпраўлення Міністэрства прамысловасці, у мэтах стварэння холдынгу.
У сувязі з гэтым даручана Міністэрству прамысловасці, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці «забяспечыць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дадатковы выпуск акцый на суму павелічэння статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі маторны завод».

ААТ «Мінскі маторны завод» створана на падставе загада Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі ад 30 снежня 2008 года № 380 шляхам пераўтварэння вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі маторны завод» і даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гандлёвы дом маторнага завода».

Мінскі маторны завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў у СНД. Займае першае месца па выпуску трактарных і камбайнавых рухавікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць