Гісторыя5757

У чым сутнасць спрэчак вакол крыжа польскім ваякам у Курапатах?

30 кастрычніка ў Курапатах паставілі крыж памяці афіцэраў Войска Польскага, расстраляным НКВД у 1940-1941 гадах. І ў той жа дзень ён прапаў. Хто яго зняў, няясна. Але гэта падзяліла абаронцаў Курапатаў на два лагеры.

Адны заяўляюць, што такі знак пярэчыць гістарычнай праўдзе і таму скажае сэнс мемарыяла. Ніякіх польскіх жаўнераў там не расстрэльвалі. Гэта адбылося ў Катыні ды некалькіх іншых мясцінах. А значыць, такі знак адводзіць увагу ад моманту, што стралялі ў Курапатах сваіх жа, грамадзян Беларусі.

Іншыя не бачаць праблемы. Хай будуць любыя знакі памяці, ад усіх, хто смуткуе. Тым больш, што не ўсе пахаванні даследаваліся.

Адны апелююць да таго, што «мы ніколі не станем вялікай нацыяй, пакуль нашыя палітыкі, гісторыкі і іншыя дзеячы будуць усталёўваць помнікі чужым афіцэрам у нацыянальным мемарыяле». Гэта, маўляў, у той час, як сотні магілаў беларускіх жаўнераў недагледжаныя.

Іншыя заўважаюць, што гэта мемарыял не толькі расстраляным у дадзеным месцы, а ва ўсёй краіне ў той час.

Гэта як сімвал чалавечых пакутаў.

У дадатак, у польскім войску служылі людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусы.

Нехта дадае, што пахаванні ў Курапатах раскопваліся пасля вайны спецслужбамі, а парэшткі людзей маглі вывозіцца. Расстрэльвалі там людзей не толькі ў 1939-1941 гадах, пачаліся гэтыя злачынствы значна раней. То акурат у верхніх пластах пахаванняў маглі быць трупы жаўнераў польскага войска.

А паколькі дакладныя дакументы пакуль не апублікаваны, а маглі быць і ўвогуле знішчаны, то цяжка вызначыць дакладныя імёны пахаваных.

Абаронцы «зносу» памятнага знака апелююць да таго, што Курапаты — месца расстрэлу мірнага насельніцтва. А розніца паміж такімі пахаваннямі і магіламі ўдзельнікаў вайсковых фармаванняў — вялікая. Але не адмаўляюць, каб падобны знак з’явіўся ў памяць пра забітых цывільных людзей польскай нацыянальнасці. І тым самым не звужаць ахвяраў толькі да «афіцэраў».

Праціўнікі наадварот папракаюць абаронцаў у кан’юнктуршчыне: знак з’явіўся акурат перад прыездам паслоў.

«Настойлівае навязванне нам, грамадзянам Беларусі, памяці пра чужынцаў, у дадзеным выпадку польскіх нявінных ахвяраў, якія пацярпелі не ў Беларусі, нехаця служыць укараненню ў свядомасці грамадзян Беларусі альбо пачуцця іх прыналежнасці да Польшчы, альбо пачуцця іх вінаватасці за гэтыя ахвяры», — напісаў адзін з каментатараў на форуме.

А што Вы думаеце пра гэтую дыскусію? Як вы лічыце, якім павінен быць мемарыяльны комплекс у Курапатах?

Каментары57

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць