Адміністрацыйная справа спыненая. Віна мастака Міхаіла Гуліна і трох валанцёраў, якія ўдзельнічалі ў праекце «Going Public. Пра цяжкасці публічнага выказвання», не даказаная.
Так вырашыла суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Ткачова.
9 кастрычніка Лук’янчука, Давыдчыка, Панасюка і Гуліна затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Яны дапамагалі ладзіць перформанс «Персанальны манумент», які адбываўся ў рамках міжнароднага арт-праекта «Going Public. Пра цяжкасці публічнага выказвання».
Удзельнікі перфомансу насілі па горадзе жоўты паралелепіпед і тры ружовыя кубы, усталёўвалі іх на плошчах і фатаграфавалі.
Каментары