Кіно

Фільм «У тумане» прызнаны найлепшай карцінай «Лістапада»

У рамках фестывалю фільмы наведалі больш чым 30 тысяч чалавек.

Гран-пры «Золата «Лiстапада» за найлепшы фільм прысуджаны карціне «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы, знятай паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Аб гэтым 9 лістапада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» паведаміў старшыня журы асноўнага конкурсу гульнявога кіно, рэжысёр Андрэй Звягінцаў.

Таксама на цырымоніі закрыцця ў Малой зале Палаца Рэспублікі былі аб’яўленыя пераможцы ў іншых намінацыях.

Прыз прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» атрымаў Аляксандр Карпілоўскі — рэжысёр карціны «Прыватнае піянерскае» (Расія).

Уручаючы спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — прыз сімпатый гледачоў («Бронзу «Лістапада») карціне «Веласіпед майго бацькі» (Польшча), мэр сталіцы Мікалай Ладуцька адзначыў: «Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што сёлета абсалютная большасць фільмаў прайшла пры аншлагу. У кінатэатрах горада не хапала месцаў для вялікай колькасці ахвотных убачыць кіно. Я хачу падзякаваць мінскаму гледачу за такую цікавасць да кінамастацтва. Кінафестываль „Лістапад“ становіцца больш эфектыўным год ад году.

Сёлета фільмы ў рамках кінафестывалю наведала больш чым 30 тысяч чалавек!»

Прыз «За найлепшую рэжысуру» атрымаў Васіль Сігараў (фільм «Жыць», Расія). Прыз «За лепшую аператарскую работу імя Ю.А Марухіна» дастаўся Аадэлю Нодэх-Фарахані (фільм «Крутая Колка», Латвія). Спецыяльны прыз журы асноўнага конкурсу ігравога кіно «За бліскучае адкрыццё новага вымярэння ў жанры камедыі» атрымаў фільм «Апавяданні» Міхаіла Сегала (Расія).

Прыз «Серабро «Лістапада» ў намінацыі «Фільм як з’ява мастацтва» атрымала карціна «За пагоркамі» Крысціяна Мунджу (Румынія, Францыя, Бельгія).

Гран-пры «За найлепшы дакументальны фільм» атрымала карціна «Вёска без жанчын» (Сербія). Спецыяльны прыз журы конкурсу дакументальнага кіно дастаўся фільму OUTRO Юліі Панасенкі (Расія).

Прыз «За найлепшую жаночую ролю» рашэннем міжнароднага журы быў прысуджаны Яні Траянавай і Вользе Лапшыной (фільм «Жыць»). Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» атрымаў Міхаіл Месхі (фільм «Апякун» Зазы Урушадзэ, Грузія). Спецыяльны дыплом журы «За актуальнасць тэмы і дакладнасць кінамовы» прысудзілі фільму «Пасля Лусіі» Мічэль Франка (Мексіка).

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць