Грамадства11

Польскі пасол заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў

Лешак Шарэпка паведаміў, што з наступнага тыдня пасольства пераязджае на вуліцу Змітрака Бядулі, 11.

Некалькі месяцаў дыпламатам давялося працаваць у цесным будынку кансулята ў Мінску на вуліцы Крапоткіна. Гэта адбылося пасля таго, як беларускія ўлады адмовілі Польшчы ў праве працягу арэнды ранейшага будынка пасольства на вуліцы Румянцава ў Мінску, які выкарыстоўваўся яшчэ з савецкіх часоў.

Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязменнасць пазіцыі ЕС і Польшчы ў адносінах да Беларусі:

«Умовы не мяняюцца, умовы застаюцца ранейшымі. Мы чакаем, каб у Беларусі не было палітвязняў, а тыя палітычныя дзеячы, якія пацярпелі, будуць рэабілітаваныя і змогуць прымаць удзел у грамадскім жыцці Беларусі. Польшча ў поўнай ступені падтрымлівае гэтыя ўмовы, і мы чакаем дзеяньняў уладаў Беларусі».

Гаворачы пра нізкі ўзровень двухбаковых адносінаў, пасол прызнаў: «Мы б хацелі лепшых адносінаў, гэта было б на карысць і Беларусі, і Польшчы. Нам, суседзям, не варта паварочвацца спінамі адзін да аднаго».

Паводле спадара Шарэпкі, Беларусь і Польшча без асаблівых намаганняў змаглі б у два разы павялічыць таваразварот, але пытанне ў агульным палітычным і інвестыцыйным клімаце ў Беларусі.

Не надта добры ўзровень палітычных адносін уплывае на іншыя пытанні, у прыватнасці, на консульскія. У 2011 годзе польскія консульствы ў Беларусі выдалі 300 тысяч віз, за 10 месяцаў гэтага — ужо 294 тысячы віз, да канца года чакаецца выдача да 350 тысяч віз, паведаміў пасол.

«І ўсё гэта робіцца без павелічэння штату консулаў. Беларускі бок не пагаджаецца на павелічэнне колькасьці польскіх консулаў у Беларусі, нягледзячы на ўсе нашыя просьбы».

Спадар Шарэпка прызнаў, што Беларусь не зацікаўленая ў лібералізацыі візавага рэжыму, у прыватнасці, не рэагуе на адпаведныя прапановы з Брусэля, якія былі перададзеныя ў Менск яшчэ ў чэрвені мінулага года.

Паводле словаў пасла, з 2005 года няма ніякага прагрэсу ў плане лібералізацыі дзейнасці часткі Саюзу палякаў. З гэтым звязана і маёмаснае пытанне:

«Польшча пабудавала 16 Польскіх дамоў па ўсёй Беларусі. Цяпер яны не дзейнічаюць так, як павінны былі б».

Апрача таго, прызнаў пасол, польскі бок не атрымлівае дазволу на эксгумацыю і перапахаванне парэшткаў польскіх партызан, якія ляжаць проста ў полі. Дагэтуль ня вырашаная праблема беларускага спісу катынскіх ахвяраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць