Эканоміка22

Мясніковіч дамаўляецца пра беларуска-індыйскія бізнэс-адносіны

«Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з індыйскімі кампаніямі ў прамысловасці, фармацэўтыцы, металургіі, энергетыцы, сферы высокіх тэхналогій», — заявіў ён у Дэлі.

Найбольшую цікавасць Беларусь выказвае да партнёрства з індыйскімі дзелавымі коламі ў прамысловасці, фармацэўтыцы, металургіі, энергетыцы, сферы высокіх тэхналогій.
Пра гэта, як паведамляе сайт беларускага ўрада, заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 14 лістапада на Індыйскім міжнародным гандлёвым кірмашы ў Нью-Дэлі.

Тут сваю прадукцыю прадставілі больш як 60 беларускіх кампаній. Мясніковіч адзначыў, што цяпер больш за тысячу індыйскіх кампаній будуюць свой бізнес у Беларусі. Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што ўжо ў недалёкай перспектыве іх стане больш. Ён растлумачыў, у чым перавагі працы на беларускім рынку, і заявіў, што ўрад створыць камфортныя і выгадныя ўмовы для бізнесу Індыі ў Беларусі.

«Беларусь — надзейны эканамічны партнёр і добры мост паміж Еўропай і Еўразіяй, — адзначыў Мясніковіч. — З улікам гэтага мы прапануем індыйскаму бізнесу пэўныя праекты».

Прэм’ер таксама ўзяў удзел у працы беларуска-індыйскагабізнес-форуму ў Нью-Дэлі.

«Мы прапаноўваем ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Індыі ў галінах, дзе беларусы маюць прызнаны вопыт вытворчасці, тэхналогіі і ноу-хау. Мы акажам пры гэтым выгадную інвестыцыйную падтрымку», — падкрэсліў Мясніковіч.

У Індыі ўжо створаны сумесны завод па абслугоўванні кар’ерных самазвалаў БелАЗ. Цяпер індыйскім партнёрам прапаноўваецца ўся лінейка гэтых машын грузападымальнасцю ад 50 да 450 тон.

Кіраўнік беларускага ўрада паведаміў, што адбылася гутарка з міністрам прамысловасці і гандлю Індыі аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці кар’ернай тэхнікі.

Беларусь прапаноўвае Індыі супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ і гатова ўдзельнічаць у сумесным прадпрыемстве па выпуску гэтай тэхнікі і яе сэрвісным абслугоўванні. А таксама можа прапанаваць сістэму машын пад поўны тэхналагічны цыкл апрацоўкі прадукцыі раслінаводства (збожжавыя, кукуруза, рыс і іншыя культуры).

Міхаіл Мясніковіч заклікаў пашырыць прысутнасць індыйскага бізнесу на беларускім рынку.

У прыватнасці прэм’ер-міністр прапанаваў супрацоўніцтва ў будаўніцтве гідраэлектрастанцый, мадэрнізацыі буйных нафтахімічных прадпрыемстваў, удзел у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў «Гродна Азоту».
«Тут можна з выкарыстаннем азотных, калійных і фосфарных угнаенняў рабіць кампаненты для вашага рынку», — удакладніў ён.

Асаблівая ўвага была нададзена партнёрству ў фармацэўтычнай сферы. Фармацэўтычны рынак Беларусі ацэньваецца прыкладна ў 700 млн. долараў. У АЭП ён складае прыкладна 10 млрд. долараў і не менш як 50% ад гэтага аб’ёму — імпарт. «Інвестары, якія прыйдуць у Беларусь з гэтымі праектамі, стануць першымі ў гэтым высокадаходным сегменце», — падкрэсліў Мясніковіч.

Прэм’ер-міністр таксама прапанаваў індыйскім бізнесменам магчымасць інвеставання ў Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне. «З прыцэлам на ёмісты рынак Мытнага саюза мы рэалізуем праект па стварэнні індустрыяльнай зоны на базе Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання, якое з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі ў Еўропе і СНД», — заявіў ён.

Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што

сёння аб’ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Індыяй складае паўмільярда долараў.
Аднак, паводле яго слоў, гэта значна менш за агульны патэнцыял дзвюх дзяржаў.

Прэм’ер-міністр заявіў, што Беларусь гатова да выкарыстання самых сучасных форм інвеставання — ад стварэння замежных змешаных кампаній да канцэсійных пагадненняў. «У Беларусі еўрапейскае заканадаўства, якое гарантуе ўсе правы інвестарам, — сказаў Мясніковіч. — Запрашаем індыйскі бізнес інвеставаць у Беларусь. Прыярытэтныя праекты атрымаюць беспрэцэдэнтныя льготы — амаль поўнае вызваленне ад падаткаў на перыяд акупнасці інвестыцый».

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене4

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць