Эканоміка55

Мясніковіч: Беларусь не прызнае прэтэнзій Расіі наконт вяртання мыта за растваральнікі

Беларусь абвяргае прэтэнзіі Расіі, якая разлічвае на выплату нафтавых пошлін за экспарт нафтапрадуктаў у сувязі з «растваральным» бізнесам.

15 лістапада на брыфінгу па выніках 7-га пленарнага пасяджэння Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч заявіў:

«Што да міфічных мільярдаў, то мы нічога не парушалі. Папракаць нас у тым, што мы штосьці не даплацілі, — гэта некампетэнтнасць тых, хто пра гэта заяўляе.
Мы працуем карэктна, выконваем усе абавязацельствы, і калі штосьці і не ўрэгулявана, то гэта не значыць, што трэба нас папракаць і лічыць нібыта ўпушчаныя выгады».

Паводле меркавання прэм’ер-міністра Беларусі, любая інтэграцыя азначае ў тым ліку і ўступкі адзін аднаму.

Як раней паведамлялася, расійскі бок лічыць, што страты бюджэту РФ ад беларускага «растваральнага» бізнесу могуць складаць ад 1,5 да 2,5 млрд. долараў.

На брыфінгу Мясніковіч паведаміў, што ў лістападзе-снежні ў Беларусь будзе пастаўлена прыкладна 5 млн. тон расійскай нафты.
Пры гэтым ён адзначыў, што «ёсць пэўныя тэхнічныя пытанні, але яны не стратныя для Беларусі і іх можна рэальна выканаць».

Паводле меркавання прэм’ер-міністра, «не трэба драматызаваць гэтыя рэчы». «Мы падпісалі баланс на чацвёрты квартал, і цяпер ідзе праца па 2013 годзе», — сказаў ён.

Мясніковіч таксама паведаміў, што ў пачатку месяца абмеркаваў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым усе пытанні паліўнага балансу на чацвёрты квартал 2012 года.

Нагадаем, паводле інфармацыі агенцтва Прайм, Расія ўзгадніла аб’ём пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 года на ўзроўні 4,7 млн. тон. Беларускі бок хацеў атрымаць 5,3 млн. тон нафты, аднак тэхнічныя магчымасці абмежаваны 4,8 млн. тон.

Усяго Беларусь у 2012 годзе атрымае 21,5 млн. тон расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн. тон больш, чым у 2011 годзе. Гэты аб’ём поўнасцю забяспечвае патрэбнасці беларускіх НПЗ у нафце. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць паставак у выпадку неабходнасці 2 млн. тон нафты па чыгунцы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць