Гісторыя

У Беларусь едзе нашчадак Напалеона: ён возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 200-годдзя «Бярэзіны»

У мерапрыемствах, прысвечаных 200-годдзю вайны 1812 года, 24 лістапада ў Барысаўскім раёне возьме ўдзел нашчадак Напалеона Шарль Напалеон,
паведамілі ў прэс-службе пасольства Францыі ў Беларусі.

Французскую дыпмісію на цырымоніях будзе прадстаўляць пасол Мішэль Рэнеры і першая дарадчыца пасольства Ліз Тальба Барэ. Сёлета ганаровымі гасцямі цырымоніі таксама будуць Мірэй Мюсо, былы пасол Францыі ў Мінску, і член асацыяцыі «Памяць пра Напалеона», палкоўнік Філіп Гацье, аташэ па пытаннях абароны пасольства Францыі ва Украіне і Беларусі па сумяшчальніцтве, а таксама палкоўнік Жэрар Нубель, аташэ па пытаннях унутранай бяспекі пасольства Францыі ва Украіне і Беларусі па сумяшчальніцтве.

Разам з прадстаўнікамі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ў мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі пасольства Францыі, члены гістарычных клубаў Францыі, прадстаўнікі розных асацыяцый, якія займаюцца даследаваннямі эпохі Напалеона.

У 9.00 24 лістапада ў касцёле Нараджэння Панны Марыі ў Барысаве члены французскай дэлегацыі будуць прысутнічаць на набажэнстве ў памяць аб загінулых у вайне 1812 года.

На 10.30 французскім бокам запланавана наведванне месцаў пахавання ў вёсцы Студзёнка (Барысаўскі раён, левы бераг Бярэзіны) і ўскладанне вянкоў да мемарыяльных помнікаў і пахаванняў.

У 12.00 пасол Францыі і члены французскай дэлегацыі далучацца да ўдзельнікаў міжнароднага мітынгу-рэквіема на Брылеўскім полі (каля вёскі Весялова, правы бераг Бярэзіны), пасля якога адбудуцца паказальныя выступленні з удзелам ваенна-гістарычных клубаў і ўніфармісцкіх грамадскіх аб’яднанняў.

22 лістапада ў 16.00 у французскай медыятэцы тэатр-студыя Clartes і тэатр «Клас-А!» гімназіі № 74 Мінска пакажуць на французскай, рускай і беларускай мовах спектакль «Ішоў снег. 1812–2012».

23 лістапада ў 11.00 на пад’ездзе да Вілейкі (2-гі км аўтадарогі Р28) адбудзецца адкрыццё памятнага знака ўсім загінулым у вайне 1812 года, у якім возьме ўдзел першая дарадчыца пасольства.

23 і 24 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце будзе праводзіцца міжнародная навуковая канферэнцыя «Вайна 1812 года і Беларусь», на ўрачыстым адкрыцці якой будзе прысутнічаць пасол Францыі ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць