Грамадства55

Украінскія студэнты, затрыманыя ў Мінску, пакінулі Беларусь

Трое ўкраінскіх студэнтаў, затрыманых у Мінску 15 лістапада і арыштаваных на 10 сутак, учора вечарам пакінулі Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-аташэ пасольства Украіны ў Беларусі Аляксей Емяльяненка.

Ён падкрэсліў, што інфармацыю пра затрыманне студэнтаў у пасольстве атрымалі толькі 20 лістапада, прычым з Кіева. «Мы адразу ж пачалі працаваць — звярнуліся ў МЗС, у міліцыю, консул з затрыманымі сустракаўся. Учора іх вызвалілі, консул іх суправадзіў, учора разам са сваякамі яны паехалі ва Украіну», — сказаў Емяльяненка.

Прэс-аташэ не ведае, чаму былі затрыманы ўкраінскія студэнты і чаму беларускі бок не паведаміў пра гэта пасольству Украіны.

У сваю чаргу прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі заявіў БелаПАН, што не валодае інфармацыяй аб прычынах затрымання грамадзян Украіны.

Пра затрыманне ўкраінскіх студэнтаў стала вядома ў мінулыя выхадныя. Вечарам 26 лістапада сітуацыю пракаментаваў прадстаўнік МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў.

«Мы не можам ацэньваць, безгрунтоўна або на дастатковых падставах адбылося затрыманне грамадзян Украіны, — сказаў ён. — Але факт ёсць факт. Мы даведаліся аб сітуацыі ў дваццатых чыслах лістапада ад сваякоў затрыманых — яны звярнуліся да нас з просьбай праверыць інфармацыю, бо маладыя людзі не выходзілі на сувязь. Калі сваякі юнакоў звярнуліся ў следчы ізалятар, ім патлумачылі, што там не ведаюць, ці паведамлена аб факце іх затрымання ў пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Мы звярнуліся да кампетэнтных органаў Беларусі з просьбай даць нам тлумачэнні аб прычынах затрымання грамадзян Украіны, аб тым, якія правапарушэнні яны ўчынілі. Нам гэта пакуль невядома».

Анатоль Валкоўскі, бацька аднаго з затрыманых, які прыехаў у Мінск, паведаміў БелаПАН: «Мы прыехалі сюды з жонкай — нам не далі ніякай сустрэчы з дзецьмі, ніякіх кантактаў! Нагадаю, гэта грамадзяне іншай дзяржавы — кожны з іх меў пры сабе пашпарт, кожны меў тэлефон. Ніякага тэлефанавання — ні нам, бацькам, ні ва ўніверсітэт, ні ў пасольства — зроблена не было. Іх рассадзілі па розных камерах. Нам не паказалі дзяцей, не далі пагаварыць, стаўленне было, нібыта яны кончаныя крымінальнікі. Перадаць узялі толькі асабістыя рэчы, нічога з прадуктаў, не ўзялі нават запіску, у якой было напісана: «Сыночак, мы цябе любім! Трымайся!»

Пакуль невядома, ці будуць украінскія грамадзяне абскарджваць дзеянні беларускіх праваахоўных органаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча11

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?17

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць