Грамадства1414

Што рабіць, калі вас аблічылі ў краме

Днямі мяне аблічылі ў супермаркеце: выбілі мне ў чэку перац на суму 35 550 руб., які я не набывала. Памылку я заўважыла толькі на наступны дзень.
Праверыць чэк на касе адразу пасля аплаты, як звычайна, не падумала.

З няпэўнай надзеяй даказаць сваю рацыю — а чаму мне павінны верыць — рушыла ў краму. Адміністратарка паведаміла, што няма той прадавачкі, якая мяне разлічвала. А вернецца яна толькі праз два дні.

Так што «мая хата з краю, нічога я не знаю», каціцеся адсюль са сваім чэкам. Я папрасіла кнігу скаргаў.
Пасля гэтага жанчына палагоднела і пачала разбірацца ў чэку.
Мне пашанцавала: кілаграм перцу каштаваў у краме 35 550 рублёў, і ў чэку мне выбілі роўна столькі ж.
Маларэальна набыць перац такой эталоннай вагі. Высветлілася, што мне яго выбілі замест багета за 4 600 рублёў. Памылка сістэмы, якую прадавачка не заўважыла. Розніцу ў 30 тысяч адразу ж вярнулі. А я ў сваю чаргу не стала настойваць на запісе ў кнізе скаргаў.

Выснова №1: заўсёды правярайце чэк пасля аплаты!

Выснова №2: у выпадках, калі адказныя асобы адмаўляюцца разбірацца, спакойна, але настойліва патрабуйце кнігу скаргаў. Часам дапамагае.

Што рабіць, калі не ўдалося разабрацца на месцы?

Юрыст Беларускага таварыства абароны спажыўцоў прапануе радыкальныя меры. Калі ў чэку выбілі не тое, што вы куплялі, можаце пісаць заяву ў міліцыю. Бо, фактычна, вас абакралі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць