Грамадства33

«Шпіёна» Гайдукова перавозяць у Віцебск. Змянілася абвінавачанне?

Затрыманы 8 лістапада наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў знаходзіўся пад вартай у менскім СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў здрадзе дзяржаве. Маці затрыманага паведаміла, што яго пераводзяць зь Менску ў Віцебск, але прычыны ёй не вядомыя.

Пра тое, што сына пераводзяць з СІЗА КДБ, Вольга Гайдукова даведалася ад адваката: «Я прасіла, каб адвакат напісала заяву на сустрэчу з сынам, каб яны паразмаўлялі пра ягоную справу. Адвакат мне патэлефанавала і паведаміла, што яго пераводзяць у Віцебск. Ёй так сказаў сьледчы Алег Барысевіч. Я ня ведаю, як да гэтага ставіцца. Можа, памянялася абвінавачаньне? А можа, яго вырашылі перавесьці таму, што сьледчы зь Віцебску, і яму не выпадае езьдзіць у Менск? Карацей, адны загадкі. Адвакат сама не ведае падрабязнасьцяў».

Вольга Гайдукова дакладна ня ведае, дзе сын знаходзіцца ў дадзены момант: яшчэ ў Менску, ужо ў Віцебску ці ў дарозе. Не ведае яна, і дзе яго будуць утрымліваць. Хутчэй за ўсё, у віцебскім СІЗА, мяркуе маці.

Яна спадзяецца, што адвакату ўдасца дамовіцца наконт сустрэчы з Андрэем на наступным тыдні, і тады хоць нешта высьветліцца.

Ніводнага ліста ад сына яна дагэтуль так і не атрымала, хаця ён іх пісаў. Пакуль яна ня ведае і таго, на якую віцебскую адрэсу накіроўваць свае допісы.

У менскі СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова зьмясьцілі пасьля затрыманьня ў Віцебску, якое адбылося 20 дзён таму. 23-гадовага апэратара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці».Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, хлопца затрымалі «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы». Гэтае абвінавачаньне многія лічаць бязглуздым, а перасьлед Гайдукова зьвязваюць зь яго апазыцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі застрашыць моладзевых актывістаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць