Грамадства44

Кляштаром бэрнардынаў зацікавіліся ў Адміністрацыі прэзыдэнта

Па даручэньні Адміністрацыі прэзыдэнта створана камісія для вывучэньня пытаньня аб рэканструкцыі былога кляштара бернардынцаў у Менску

Па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана камісія для вывучэння пытання аб рэканструкцыі былога кляштара бернардзінцаў у Мінску.

У сувязі з калектыўным зваротам вернікаў па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана міжведамасная камісія для вывучэння пытання аб запланаванай рэканструкцыі аб’ектаў былога кляштара бернардзінцаў — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя, размешчанага ў Мінску па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 6 і 8. Пра гэта паведамляецца ў лісце старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама Анатоля Нікіціна на зварот у Пракуратуру Беларусі старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» кандыдата гістарычных навук Алега Трусава па пытанні законнасці размяшчэння гасцініцы і аб’ектаў гандлёва‑бытавога прызначэння на месцы кляштара бернардзінцаў.

У лісце, у прыватнасці, адзначаецца, што распрацоўка праектнай дакументацыі па рэканструкцыі і рэстаўрацыі помніка архітэктуры вядзецца па замове камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінская спадчына» ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама і на падставе дазволу Міністэрства культуры на права правядзення работ на гісторыка‑культурных каштоўнасцях. «Зараз па гэтым аб’екце выконваюцца комплексныя навукова‑даследчыя работы, вядзецца прапрацоўка праектных прапаноў. Заключаны дагавор з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на правядзенне археалагічных даследаванняў», — паведамляецца ў лісце.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Адміністрацыі прэзідэнта за стварэнне міжведамаснай камісіі і надзею, што беларускія археолагі правядуць абследаванне ўсёй плошчы культурнага слоя ў раёне кляштара, а не абмяжуюцца закладкай толькі некалькіх шурфаў. Ён лічыць, што гэтыя раскопкі павінны праводзіцца пад абавязковым грамадскім кантролем.

Трэба адзначыць, што з 7 сакавіка, пасля таго як стала вядома пра планы гарадскіх уладаў перадаць будынкі кляштара інвестарам для іх рэканструкцыі і далейшага прыстасавання, пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара бернардзінцаў рымска‑каталіцкай абшчыне святога Іосіфа, якая трэці год праводзіць штодзённыя малебны за перадачу былой святыні вернікам. Тым часам з будынкаў кляштара ўжо выселены службы ваеннай камендатуры і пракуратуры.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць