Грамадства99

КДБ затрымаў дырэктара «Белнафтахіму» і групу буйных бізнэсоўцаў

Затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам.

Затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам.

Затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам.

Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч. А.Бароўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. У яго канфіскавана шмат грошай і матэрыяльныя каштоўнасьці.

У інтарэсах следзтва КДБ не паведамляе, кіраўнікі якіх структур затрыманыя разам з кіраўніком «Белнафтахіму» Аляксандрам Бароўскім 29 мая. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Валер Надтачаеў.

Аб затрыманьні А.Бароўскага і шэрагу іншых грамадзянаў па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні карупцыйных злачынстваў — службовых злачынстваў і злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі — паведаміў на сустрэчы з журналістамі 30 мая генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч.

Як стала вядома БелаПАН зь неафіцыйных крыніцаў, ператрус у кіраўніка «Белнафтахіму» праводзіўся ўвечары ў аўторак. Затрыманыя, паводле словаў П.Міклашэвіча, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. У ходзе першапачатковых сьледчых дзеяньняў у іх канфіскаваныя буйныя сумы грошай, каштоўнасьці, дакумэнты. Цяпер па справе працягваюцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні, сказаў П.Міклашэвіч.

У сувязі з гэтай справай генпракурор зазначыў, што яна ёсьць вынікам «актыўных сумесных дзеяньняў праваахоўных органаў: МУС, КДБ і пракуратуры».

Як піша БелаПАН, абвінавачаньне затрыманым павінна быць прад’яўлена на працягу 10 дзён. У асобных выпадках гэты тэрмін можа быць і падоўжаны.

А.Бароўскі ўзначаліў «Белнафтахім» у сьнежні 2005 году. На гэтую пасаду ён прыйшоў з дырэктарства ў наваполацкім «Паліміры», а да таго працаваў у Бабруйску на «Белшыне».

«Беларускі партызан» паведамляе, што разам з Бароўскім затрыманыя некаторыя ягоныя намесьнікі. «Беларускі партызан» называе Бароўскага чалавекам Канаплёва і расцэньвае затрыманьне вялікім ударам па бізнэс‑групе Канаплёва, які доўгі час быў найбліжшым сябром А.Лукашэнкі і верным палітычным паплечнікам.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць