Архіў

Сяргей Харэўскi. Да пытаньня пра ўсходнеславянскае адзiнства

№ 1 (98) 12 студзеня 1998 г.

Да пытаньня пра ўсходнеславянскае адзiнства

 

... Мiнулы год быў адзначаны нечуваным усплескам «усходнеславянскае» рыторыкi ў культурным жыцьцi Беларусi. Музэi, тэатры, выставачныя залi i эстрадныя сцэны хваля за хваляю залiвала «славянская» арыентацыя. Дыяпазон узроўню гэтых акцыяў быў разнастайны: ад настальгiчна-савецкага фэстывалю песьнi «Залаты шлягер» у Магiлёве да абсурдальных дзён Мурманскае вобласьцi, падчас якiх па райцэнтрах вазiлi ансамбаль «Славяне», а ў Музэi Айчыннай вайны (!) наладзiлi мастацкую выставу мурманцаў. На выставу я не схадзiў, а таму нiяк не магу сабе ўявiць, па суседзтву зь якiмi экспанатамi разьвесiлi мастацтва Запаляр’я i на што ва ўсiм гэтым быў намёк.

Затое я выпадкова патрапiў на выставу мастака Кузьмiча «Славянскiя мадоны», якую наведаў, асобна ад мяне, i Лукашэнка. Прамiнуць было немагчыма ўжо з тае прычыны, што i ў Палацы мастацтва, i ў Нацыянальным мастацкiм музэi ў адначасьсе адбывалiся дзьве пэрсанальныя выставы Кузьмiча. Гэткага гонару ня мелi нават народныя цi проста таленавiтыя мастакi. За гiсторыю Беларусi гэта першы выпадак. Адмiнiстрацыi музэяў ужо тонка адчуваюць спэцыфiчныя густы галоўнае Адмiнiстрацыi. «Славянская» лiхаманка выставаў ахапiла нават КГБ, дзе ў клюбе Дзяржынскага экспанавалiся тэатральныя лялькi з калекцыi слыннага расейскага лялькавода Абразцова... Трэба прызвычайваць сябе не зьдзiўляцца.

Толькi падумаў пра гэта i не ўстрымаўся ад чарговага зьдзiўленьня. Патрапiў мне на вочы чарговы «славянскi» падарунак. Ужо сёлета ў Гомелi, у адзiным у краiне Ўнiвэрсытэце транспарту, вырашылi правесьцi Мiжнародную маладзёжную канфэрэнцыю. Праўда, транспарту яна не датычыць. Адбудзецца яна ў красавiку i будзе мець эпахальную, як i мае быць на мiжнародных канфэрэнцыях, назву: «Восточнославянское единство в прошлом, настоящем и будущем». Апроч транспартнага ўнiвэрсытэту, арганiзатарамi выступаюць Гомельскi навуковы Цэнтар iмя Кiрылы Тураўскага i Таварыства Кiрылы Тураўскага.

Падрыхтоўка ў разгары. Ва ўсе навучальныя ўстановы разасланыя ўмовы гэтае акцыi. Як заяўляецца, да ўдзелу ў канфэрэнцыi запрашаюцца маладыя навукоўцы (да 35 гадоў), асьпiранты, студэнты i, што, на думку арганiзатараў, самае iстотнае — актывiсты і ўдзельнiкi маладзёжных рухаў... Прапануюцца наступныя накiрункi «работы»: «проблема славянского единства в литературном наследии Кирилла Туровского, исторические корни восточнославянского единства, пути сохранения и укрепления единства восточных славян». Як катэгарычна заяўляюць арганiзатары, «материалы с отклонениями от указанных норм рассматриваться не будут».

...Калi я хадзiў у школу, пра Кiрылу Тураўскага ў падручнiку беларускае лiтаратуры было якiх пару радкоў. Пазьней я дазнаўся, што Сьвяты Кiрыла Тураўскi быў першым усходнеславянскiм япiскапам i царкоўным пiсьменьнiкам, якi ўвайшоў у гiсторыю лiтаратуры як «златавуст». Сярод ягонае спадчыны, якую можна прыцягнуць да гiсторыка-палiтычнага кантэксту, вядомыя «Прытчы пра душу i цела (альбо пра сьляпога й кульгавага)», дзе ён раскрывае «ерась» суботняга паста растоўскага япiскапа Фёдара й княскую гардыню Андрэя Багалюскага. Вось зараз сяджу i ўяўляю сабе: Гомель, вулiца Кiрава, сонечны красавiцкi дзень, сядзяць маладыя «актывiсты-лукамольцы» ва ўнiвэрсытэце транспарту i разьбiраюць тэалягiчны дыспут двух праваслаўных япiскапаў 12-га стагодзьдзя ў кантэксьце «укрепления восточнославянского единства»... Эх, дзе маё юнацтва...

Да нядаўняга часу «славянскiя» iнiцыятывы былi прыярытэтным накiрункам самога Лукашэнкi ды розных маргiнальных аматараў. I вось упершыню робiцца спроба надаць усiм гэтым торганым i разбэрсаным iнiцыятывам iлюзiю «непарыўнасьцi пакаленьняў». Даючы сабе справаздачу ў нягегласьцi й нецiкавасьцi сваiх пачынаньняў, «усходнеславяншчыкi» ўсё больш i больш робяць дзеля «галачкi», як гэта было й будзе ва ўсялякiх «камсамолах», як бы iх нi перахрышчвалi. А вынiк, вынiк мы ўжо ведаем. I не з падручнiкаў. Прыклаўшы яшчэ калiва ўяўленьня, ужо сёньня можна напiсаць «итоговыя документы» заплянаванай на красавiк гомельскае канфэрэнцыi, як i дзясяткаў да яе падобных...

7 студзеня Лукашэнка ўручаў пяць прэмiяў «За духоўнае адраджэньне» выбiтным, на ягоную думку, дзеячам «славяншчыны». Я пра гэта спачатку забыў, а пасьля i сам дадумаў, каму ён iх мог даць. Але пра гэта iншым разам...

Сяргей Харэўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»45

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць