Архіў

Зьмiцер Бартосiк. Я хацеў бы спаткацца...

№ 5 (102) 2 сакавіка 1998 г.

Я хацеў бы спаткацца...

 

У беларускай культурнiцкай прэсе зноў зьявiлася тэма, якую пакiнулi былi ў спакоi некалькi гадоў таму: вяртаньне парэшткаў Максiма Багдановiча. Зноў ажывiлiся старыя дыскусii наконт неабходнасьцi такога кроку сёньня, пра тое, чыiмi рукамi гэтая справа будзе рабiцца, пра тое, цi гатовае наша сёньняшняе грамадзтва належным чынам «прыняць свайго сына»... Як для мяне, дык не стасуецца ўся гэтая мiтусьня з вобразам паэта.

Мне прыемна ўсьведамляць той факт, што мы жылi зь iм на адной вулiцы. Праз дом. Праўда, з розьнiцаю ў 80 гадоў. Але тады, шторанiцы праходзячы паўз драўляны двухпавярховы асабняк, я не выдзяляў яго сярод астатнiх дамоў старажытнай нiжагародзкай вулiцы. На якой у пачатку стагодзьдзя жылi Горкi, Караленка й сям’я Багдановiчаў. Толькi пазьней, калi ўсё часьцей буду браць з палiцы ягоную кнiгу, у маёй настальгii па родным расейскiм горадзе ўзьнiкне беларускi матыў.

 

«Успамянем, мой дружа, ў багатай чужыне

Аб беднай, далёкай сваёй старане».

Але i пазьней, наведваючы Нiжнi, я не сьпяшаўся на Канатную вулiцу, бо зусiм ня схiльны фэтышызаваць мясьцiны, зьвязаныя з жыцьцём знакамiтых людзей. «Няма таго, што раньш было», — адзiнае, што мне прыходзiць у галаву ля дамоў, адзначаных у шэрагу iншых, нiбы ордэнамi, мэмарыяльнымi дошкамi. Там жывуць iншыя людзi. I наўрад цi на той вулiцы хтосьцi чуў пра любiмага паэта беларусаў.

«Чаму у нас акамянеласьцi

«Духоўнай страваю» завуць?

Iх ужываць — ня хопiць сьмеласьцi!

Ў музэум iх няхай нясуць!»

Дарэчы, адзiны выпадак у маiм жыцьцi, калi музэум для мяне ажыў, быў зьвязаны таксама з аўтарам гэтых радкоў. Маючы неяк пару вольных гадзiнаў да цягнiка ў горадзе Яраслаўлi, даўно мною зьведаным, я вырашыў — а чаму б не пайсьцi ў госьцi да Багдановiча. Я чуў, што ў ягоным яраслаўскiм доме адкрыўся музэй. На маё дзiва, першы ж мiлiцыянт падрабязна растлумачыў, як знайсьцi патрэбны мне дом. Але нiкога ў тым доме я не застаў. Напэўна, музэйная бабулька, што нiяк не чакала сярод белага дня самотнага наведнiка зь Беларусi, пайшла па сваiх справах. I я вымушаны быў хадзiць вакол дому, зусiм, аднак, не марнуючы хвiлiны да цягнiка. Чым болей я блукаў пад вокнамi, тым больш ува мне узмацнялася нейкае мiстычнае адчуваньне, што гэты дом — жывы. Вось рэчы гаспадара, якiя я выгледжваю празь фiранкi: зусiм не па-музэйнаму прыбраны ложак, раскiданыя паперы на рабочым стале. Асаблiва на мяне падзейнiчаў разгорнуты нумар «Нашай Нiвы». Сьвежы для таго, хто яго чытаў. Выпалiўшы колькi цыгарэтаў, я пашыбаваў на вакзал. I быў пры гэтым невымоўна рады ад такога наведваньня музэя, усяляк песьцячы ў сабе дзiўнае пачуцьцё дасады, што не пашанцавала пабачыцца з гаспадаром. А «Я хацеў бы спаткацца з вамi на вулiцы»...

 

«Там, на вулцы, нi сiвер, нi бура,

Там адно толькi — мрок, самата.

Але як я маркотна, панура

Да свайго пацягнуся кута».

Адзiная магiла, на якую мяне цягнула ўсё юнацкае жыцьцё — магiла Высоцкага. Чаго нiколi не разумеў мой бацька. «Ты што, сваяк ягоны? Цi табе мала стужак, кнiг, успамiнаў?» Кумiры юнацтва зь цягам часу набываюць чалавечыя рысы, цi застаюцца ў юнацтве. Цi пацягне мяне на магiлу Максiма Багдановiча ў Менску? Ня ведаю. Але карцiнку пераезду ягонай магiлы ўяўляю досыць выразна. Пад неягонымi сымбалямi яны, чужыя яму, заробяць сабе плюсiк i, так бы мовiць, вырашаць ягонае пытаньне. Назаўсёды.

 

«Усё мiнулася — i боль, i гора, —

Ўсё кудысь далёка адышло;

Але строгi надпiс: «Disce mori»

Нагадае, што з табой было».

Iдэя перапахаваньня ў роднай зямлi лепшых сыноў нацыi ня новая. Вярнулiся на радзiму пасьля сваёй сьмерцi Шаляпiн, Купала, Мiцкевiч. Але мне ня хочацца, каб сёньня ў гэты шэраг стаў Багдановiч. Я не пра брудныя рукi рэжыму. Я пра прыгожыя выключэньнi з правiлаў. Так, ён не пакiнуў пасьля сябе тэстамэнту. Ён спакойна i мудра пазiраў на сваю блiзкую сьмерць i скончыў жыцьцё вершам. Якi, сапраўды, вядомы кожнаму беларусу. I, мне здаецца, ён павiнен заўсёды быць у «краiне сьветлай»...

Зьмiцер Бартосiк

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць