Архіў

Калектыўны лiст у абарону «НН»

№ 13 (110) 1998 г.

 

Калектыўны лiст у абарону «НН»

 

5 лiпеня ў варшаўскiм цэнтры вывучэньня найноўшай гiсторыi «Карта» адбылася мiжнародная рабочая сустрэча. Сабралiся прадстаўнiкi навукова-асьветных цэнтраў, якiя дасьледуюць гiсторыю антыкамунiстычнай апазыцыi. Былыя дысыдэнты, а сёньня лiдэры «Карты», маскоўскага «Мэмарыялу» i аналягiчных цэнтраў у iншых краiнах маюць цяпер шмат супольных праектаў, спамiж якiх — фундамэнтальны «Слоўнiк дысыдэнтаў» былых камунiстычных краiнаў. Напрыканцы сустрэчы прысутныя прынялi адкрыты лiст да Дзяржкамдруку РБ у справе «Нашае Нiвы»:

 

«Зь Беларусi зноў даходзяць дрэнныя весткi. Iснуе пагроза гвалтоўнае лiквiдацыi газэты «Наша Нiва», якая працягвае традыцыi першай легальнай беларускай газэты, створанай у 1906 г. у Вiльнi.

Улады ў Менску закiдаюць «Нашай Нiве» выкарыстаньне традыцыйнай беларускай граматыкi. У 30-50 гадах сталiнскi рэжым правёў рэформу беларускай мовы, якая мела на мэце яе русiфiкацыю. Уведзеныя тады правiлы прызнаюцца цяперашнiмi ўладамi за афiцыйныя.

Ад пачатку свайго iснаваньня «Наша Нiва» паслугоўвалася традыцыйнай беларускай граматыкай. Гэтую граматыку выкарыстоўваюць i iншыя беларускiя выдавецтвы, а таксама ўся беларуская эмiграцыйная прэса.

Напачатку гэтага году ў Беларусi быў уведзены закон аб друку, якi зрабiў магчымым легальнае закрыцьцё выданьняў на моўных падставах. Рэдакцыя «Нашай Нiвы» ўжо атрымала ад Дзяржаўнага камiтэту друку першае папярэджаньне ў справе мовы. Наступнае папярэджаньне прывядзе да закрыцьця газэты.

Пагроза «Нашай Нiве» — гэта ня толькi пагроза свабодзе слова ў Беларусi, гэта таксама пагроза для несавецкай беларускай культурнай традыцыi, якая ёсьць часткай культуры эўрапейскай.

Мы зьвяртаемся да ўсiх з заклiкам падтрымаць беларускiя СМI i беларускую культуру, а асаблiва «Нашу Нiву», у такi цяжкi для iх час».

Лiст падпiсалi вядомыя ў сьвеце змагары з таталiтарызмам з Альбанii, Балгарыi, Вугоршчыны, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Польшчы, Славенii, Украiны, Чэхii, Югаславii.

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць