Архіў

Славамір Адамовіч. Бытавуха

№ 14 (135) 1999 г.


Славамір АДАМОВІЧ

БЫТАВУХА

 

Клашары

Гэтымі гарачымі днямі іх асабліва многа: на вакзалах і прывакзальных тэрыторыях, у сквэрах, парках і каля столікаў летніх кавярняў. У транспарце яны дастаюць асабліва.

Саладкавата-трупным духам сьмярдзяць іх закарэла-каросьлівыя целы. Дрэнна, трывожна робіцца ад сустрэчаў зь імі. Адчуваньне, быццам на труну зь нябожчыкам напароўся.

І чамусьці здаецца, што менавіта клашарам скончыць сваё існаваньне ППРБ.

 

Белае-белае

Пульхная баба гадоў трыццаці пяці з вульгарнай фізіяноміяй дзёрзка дэманструе свае белыя сьцёгны, папіваючы алькаголь у кампаніі кантрабасіста і яго таварышаў. Я з радасьцю дапамог бы ёй, але ў мяне свой кагальчык, які таксама патрабуе ўвагі. Нейкая мілата ёсьць у тым, як жанчыны здымаюць хлапцоў. Цікавы гэты працэс, але яшчэ цікавей быць аб’ектам жаночай інтэрвэнцыі.

 

Чорным чорная

Падпіўшы, вычапіў каля ўнівэрсаму «Рыга» зусім маладзюсенькую цыганачку. Стаяла, самотная, за сьпінамі гандлярак семкамі. Пайшла са мною. Сказала, што ўцякла ад сваіх. Назвалася Верай. Выпаліла дзьве цыгарэты, стрэскала кулёк семак, разы два ў вусны пацалавала і ўцякла. Не засталася — ня буду маніць. Прыгожая, смалістая, добра пахла і... гаварыла па-беларуску!

 

Ліквідатары

Крыніца з аднаго сілавога міністэрства паведамляе, што хутчэй за ўсё і Віньнікаву, і Захаранку выкралі так званыя ліквідатары — наёмнікі з глыбока закансьпіраванага спэцпадразьдзяленьня, якое ў часы СССР займалася фізычным зьнішчэньнем крымінальных аўтарытэтаў, палітычных апанэнтаў і тэрарыстаў. Наш інфарматар выказвае ўпэўненасьць, што «ліквідатары» атрымалі загад толькі выкрасьці Віньнікаву й Захаранку, таму ёсьць надзея, што яны жывыя і фактычна зьяўляюцца закладнікамі. Праўда, не зусім ясна, у якой форме, калі і кім будзе запатрабаваны выкуп.

Крыніца таксама запэўнівае, што 90 % супрацоўнікаў міліцыі будуць задаволеныя зьмяшчэньнем ППРБ з пасады. Больш за тое, яны падтрымаюць тую сілу, якая возьме на сябе сьмеласьць ажыцьцявіць такое зьмяшчэньне.

 

Надта заправелыя

Углядаюся ў фізіяноміі нашых праварадыкальных, услухоўваюся ў іхныя гутаркі. І нешта не зусім тое бачу, і штосьці круціць мне вуха.

Зайздросьцяць першым нашы правыя, а ў іх вучыцца варта. Журналістаў спрабуюць павучаць, а зь імі супрацоўнічаць трэба. І не надзімацца, як мыш на крупы, а справу рабіць, каб па Краіне грымела.

Ня ўсе, ня ўсе нашы заправелыя змогуць стаць плавільшчыкамі расы. Але ня будзем шкадаваць пра тое. Натуральны адбор дзейнічае паўсюль. І сапраўдная сіла яшчэ расьце.

 

Пара любошчаў

Любіцца файна пры любым надвор’і, але асабліва — у сьпёку. Гарачыя целы плывуць, курэюць, раскрываюцца порамі, прыкіпаюць адно да аднаго, семя пахне асабліва моцна, а ў таго, хто зьверху, сьпіна пакрываецца гарохвінамі поту.

І на вуліцах што робіцца, на праспэктах нашай сталіцы! Як калыхаюцца магістралі беларускім раскошным целам!..

 

Крэсовае

Забегла на пару гадзінак Арганістка са словамі самахарактарыстыкі ўласных формаў. Кажа, естэм бяла, як жыдовска вэш. Белая, значыць, як жыдоўская вош. Цалаваліся, што праўда, вяла, і работы не зрабілі, затое пасьмяяліся з мовы нашых «крэсавякаў» падгарадзенскіх. А як не пасьмяяцца з гэткіх во пэрлаў «крэсовай» бытавухі: «ідзь посьцірай носкі, допукі вода в рурах цекне», альбо «яна ест сільна моцна красіва». Падумаўшы, дык і дзякуй Богу, што яно так, а не іначай.

 

Віленскія густы

Калі я мінулай восеньню трапіў першы раз у адну зь віленскіх кавярняў, раскошна абсталяваную пад старыну, то падумалася, што гаспадару пашанцавала з мастаком-афармляльнікам. Інтэр’ер той кавярні быў, бадай, ідэальны. Але аказалася, што і астатнія віленскія кавярні абсталяваліся ня горш. Напрыклад, «Грамутэ» («Грамулька»), у якой іграе добрая музыка, на сьценах у рамках — сямейныя фоткі дабальшавіцкіх і падпольных часоў, розныя бытавыя рэчы даўняй пары, салідныя драўляныя сталы... Цяпер я схіляюся да думкі, што справа ня столькі ў таленавітых мастаках-дызайнэрах, колькі ў высокіх мастацкіх густах сёньняшніх віленчукоў, якія закладаюць свой кавярневы бізнэс не на год-два, а сама мала на дзесяцігодзьдзі.

Днямі трапіў у адзін сталічны рэстаран і яшчэ раз адчуў, наколькі віленскі «Захад» бліжэй да чалавека, чымся менскі «Ўсход».


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць