Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

А скульля!

У кожнае мовы ёсьць словы-сымбалі. У расейцаў гэта вядома якое слова. У беларусаў, на маю думку, гэта выраз «скульля», які напрошваецца кожны раз, калі маеце дрэнны настрой, жадаеце пажартаваць, пасварыцца альбо проста паспрачацца.

З гэтым словам меў я дзьве парадыйныя гісторыі.

Неяк дэкан факультэту, на якім я вучыўся, паклікаў мяне да сябе ў кабінэт, дастаў маю заяву — як заўсёды, аб пераносе аплаты за навучаньне, як заўсёды, напісаную па-беларуску і, як заўсёды, ён сказаў да болю вядомую фразу: «Перапішыце заяву па-расейску». Раней я заўжды маўчаў, але ў гэты раз на мяне нешта такое найшло, што я выпаліў: «Скульля!» — «Што ёсьць «скульля»?» — спытаўся прафэсар, які ведае дзьве замежныя, толькі не беларускую. Безумоўна, я не растлумачыў. Празь некалькі дзён сустракаю яго ў калідоры. Ён мне: «А вам ня сорамна?» Дазнаўся-такі, што значыць «скульля!» Але больш з патрабаваньнямі пісаць па-расейску не чапляўся.

Шлындаючыся неяк па Воршы, убачыў слоганы на прамысловым паркане: «Живет Россия. Отечество и славянское могущество!» Унізе было падпісана крывавата, але шчыра: «Скульля!»

Уладзіслаў Гарбацкі, Віцебск

 

Ад рэдактара

Пасьля публікацыі ў мінулых нумарах «НН» водгукаў на Марш Свабоды 17 кастрычніка рэдакцыя атрымала ліст Сяргея Высоцкага, старшыні Беларускай Партыі Свабоды. Ён лічыць, што аўтары «НН» дыскрэдытавалі БПС і Малады Фронт, іхны ўдзел у згаданай акцыі: «Наша Ніва» ў №29 ды №30 колькі разоў дапусьціла скажэньне фактаў, а таксама звычайныя абразы на мой адрас ды ў бок змагарнай БПС».

На старонках «НН» выказваюцца розныя думкі, у тым ліку і спадара Высоцкага. Гэта прынцып нашае незалежнасьці і журналісцкага прафэсіяналізму. Газэта — люстэрка таго, што адбываецца ў грамадзтве. І калі паміж патрыятычнымі арганізацыямі ўзьнікаюць няпростыя дачыненьні, газэта толькі адлюстроўвае тое, што ёсьць у жыцьці. Памылкова думаць, што газэта можа кагосьці пасварыць або памірыць. Гэта суб’екты палітыкі сустракаюцца між сабою ў інфармацыйным полі, а не журналісты, перад якімі стаяць зусім іншыя задачы.

«НН» — не зьяўляецца органам каго- або чаго-небудзь. Гэта значыць, нельга сказаць, што «НН» кагосьці абражае і г.д. Закіды могуць тычыцца канкрэтных аўтараў і канкрэтных матэрыялаў.

Апроч гэтага, «НН» дае на сваіх старонках літаратурна вывераныя тэксты. Вось чаму ліст сп. Высоцкага мы ня можам надрукаваць у тым выглядзе, у якім яго атрымалі. Нарэшце, рэдакцыя не выказвае сымпатыяў ці антыпатыяў, падзяляючы беларускія патрыятычныя суполкі, у нас няма падставаў быць тэндэнцыйнымі.

«Мы, — піша сп. Высоцкі, — адзіная палітычная арганізацыя, якая заявіла аб сваёй поўнай падтрымцы дзейнасьці маніфэстоўцаў... Разьвіцьцё падзеяў 17-га набыло менавіта той характар, які прапагандуе БПС, і мы за тое нясем адказнасьць». Сп. Высоцкі крытыкуе памяркоўных арганізатараў Маршу, якія не запрасілі Партыю Свабоды да ўдзелу ў Маршы. Чаму не запрасілі? Таму што памяркоўныя баяцца ўзрастаючай сілы правых. Нешта падобнае адбылося ў 1996 годзе, калі памяркоўны ВС паслухаўся крамлёўскіх дзядзек і не паклікаў на абарону незалежнасьці народ. Неразумна робяць і тыя газэты, якія зноў ставяць на памяркоўных палітыкаў, а не на радыкальныя сілы, выстаўляючы апошніх як нейкіх «адмарозкаў», — лічыць сп. Высоцкі і працягвае:

«Тым ня менш, Партыя Свабоды высакародна дапамагла дэманстрантам ды ўзяла ўдзел у акцыі адным аддзелам у 45 чалавек, у першую чаргу, з-за пачуцьця адказнасьці за іншую непадрыхтаваную моладзь». Менавіта ратаваньне маладых ад міліцэйскіх пабояў было мэтай сяброў БПС, а ня тое, што ў «НН» напісаў нехта «Драб» — падвесьці моладзь да сутыкненьня зь міліцыяй. «Шмат сяброў БПС стаяла ў шыхтах побач зь легіёнаўцамі ды іншымі патрыётамі», — піша сп.Высоцкі, абвяргаючы словы «Драба», быццам «партыйцы зьехалі ў трамваі». «Апошняя справа — дзяліць гэтых залатых хлопцаў на кепскіх (БПС і Малады Фронт) ды добрых (зь іншых структураў)».

З гэтай высновай нельга не пагадзіцца.

На завяршэньне аўтар ліста зусім справядліва заўважае, што крытыку канкрэтнай асобы ці арганізацыі трэба падпісваць уласным імем, а не псэўданімам, як гэта здарылася ў выпадку са згаданым «Драбам». Мушу зьвярнуць на гэта ўвагу нашых аўтараў.

Рэзюмэ. Матывы, выказаныя ў допісе сп. Высоцкага, зводзяцца ўрэшце да аднаго — газэты не надаюць належнае ўвагі БПС або даюць пра яе скажоную інфармацыю. Магчыма, тут прычына ў тым, што партыя мусіла б мець сваіх прыхільнікаў і ў асяродку прафэсійных журналістаў, а не чакаць, калі нехта прыйдзе і напіша немаведама што або заклікаць журналістаў да адказнасьці. Ня справа «НН» кагосьці «раскручваць» або «тапіць». Імідж палітыкаў і палітычных партыяў — справа саміх партыяў і палітыкаў. Дакажыце сваю рацыю. Але зрабіце гэта прафэсійна і цікава для нашых чытачоў.

Рэдактар


Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран1

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?111

Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі1

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час13

Валянцін Стэфановіч: «Там было цяжка, але і тут няпроста». Ліст без адказу да Алега Гулака3

Новае ў справе затрыманай у Кіеве журналісткі Кардаш: арыштаваныя грошы павінны вярнуць мужу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць