Свет11

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C

Значную частку Еўропы накрыла моцная спякота. У шэрагу краін тэмпература паветра наблізілася да 40 градусаў, што прымусіла ўлады абвясціць павышаныя ўзроўні небяспекі і прыняць дадатковыя меры бяспекі, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Асабліва складаная сітуацыя склалася ў Італіі, дзе пасля некалькіх дзён гарачыні больш за 35 градусаў чырвоны ўзровень небяспекі быў абвешчаны ў некалькіх буйных гарадах, у тым ліку ў Балонні, Фларэнцыі, Мілане і Турыне. У Рыме людзі ратаваліся ад сонца пад парасонамі нават падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы Папы.

У Іспаніі сіноптыкі таксама выпусцілі чырвоныя і аранжавыя папярэджанні. У многіх рэгіёнах краіны і на востраве Маёрка тэмпература перавышае 39—40 градусаў. Паводле прагнозаў, спякота захаваецца яшчэ некалькі дзён.

У Германіі тэмпература месцамі дасягнула 38 градусаў. Адначасова метэаролагі папярэдзілі пра моцныя навальніцы на ўсходзе краіны. У Берліне з-за залеў нават перапынялі правядзенне музычнага фестывалю пад адкрытым небам.

Прычынай анамальнай спякоты стала гарачае паветра з пустыні Сахара, якое рухаецца на поўнач пад уплывам магутнага антыцыклону. Метэаролагі адзначаюць, што так званы «цеплавы купал» затрымлівае гарачае паветра над Заходняй і Цэнтральнай Еўропай, што прыводзіць да далейшага росту тэмпературы.

Ад спякоты цярпяць не толькі людзі, але і жывёлы. У Бельгіі ў цэнтры дапамогі дзікай прыродзе паведамляюць пра вялікую колькасць птушак і іншых жывёл з прыкметамі цеплавога стрэсу. Некаторыя птушаняты нават пакідаюць гнёзды раней часу, каб выратавацца ад перагрэву.

Эксперты адзначаюць, што праз змяненне клімату хвалі экстрэмальнай спякоты ў Еўропе становяцца ўсё больш частымі і інтэнсіўнымі.

Каментары1

  • Жвір
    22.06.2026
    Ха! а на Пцічы + 22*С. Вадаём прагрэўся да +17*-18*С, дык камфортна.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА61

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі6

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА61

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць