Архіў

Сяргей Балахонаў. Die modernen Sagen-6

№ 32 (153), 29 лістапада 1999 г.


 

Сяргей БАЛАХОНАЎ

Die modernen Sagen-6

 

Мянялы

Быў час, калі дзяржава надта пільна змагалася з самагонаварэньнем. Як толькі ні вылузвалася міліцыя, абы спаймаць каго на гэтай справе. У адной вёсцы было так. Колькі міліцэйскіх, апранутых па-чалавечы, хадзілі па хатах ды нібы прадавалі накрыўкі. Прыйшлі да аднае бабкі, маўляў, ё такі тавар дэфіцытны, прадаем, але не за грошы, а за самагон. Бабка без хістаньняў палезла ў склеп па слоік самаробнай гарэлкі. А мянты ёй дакумэнты ў морду і цап-царап. Ды больш ім не пашэнціла — прайшлася неяк пагалоска. І калі на чыйсьці парог ступалі чужаніцы з прапановамі якога-кольвек абмену, дык іх пераймалі мужыкі з качэргамі ці сякерамі ды пасылалі нязваных гасьцёў блізка ў адзіным напрамку.

Пачута ў перапоўненым транспарце. Яшчэ «Ўставай на валокі» (1557 г.) сялянам забаранялася вырабляць гарэлку. Адвечная барацьба дзяржавы за манаполію ў гэтай справе часьцяком знаходзіць камічны адказ у гушчах народу.

 

Пальцы

Дзядзька мне расказаў пра свайго новага знаёмца. Не пасьпелі яны шчэ як сьлед разгаварыцца, як той прапанаваў адгадаць, колькі пальцаў на ягонай левай руцэ, паставіўшы на кон нейкую суму грошай. Дзядзька згадзіўся і стаў думаць, мяркуючы, што ў спрачальніка ці ўсе пальцы на месцы, ці некалькіх не стае. Трохі пахістаўшыся, ён адказаў:

— Пяць.

— Няпраўда, — запярэчыў знаёмец і паказаў левую далонь, дзе між вялікім і ўказальным красаваў яшчэ адзін маленькі пальчык.

Запісана з расповеду старшаклясьніцы белабалоцкай школы. Людзі з даўніх часоў адчуваюць інтарэс да размаітых выродзтваў і паталёгіяў цела (гл. напр. «Магілёўскую кроніку»). Наш час не ўяўляе тутака вынятку.

 

Пяшчота

Адна дзяўчына распавядала. Неяк яна драмала, лежачы на ложку ў сваім інтэрнацкім пакоі. Да напарніцы ейнай прыйшла сяброўка, і яны абедзьве нешта доўга балбаталі. Калі тая сабралася выходзіць, дык няўцям прыпынілася каля дрымотніцы, нахілілася і пацалавала ў вусны. Дзяўчына прачнулася і задуменна заплюскала вачыма. «Нечаканы наплыў пяшчоты», — прамовіла цалавальніца і, крыху зьбянтэжана, пакінула пакой.

Чута зьбіральнікам ад самае «ахвяры» пяшчотнасьці. Гісторыя пацьвярджае існуючы мужчынскі стэрэатып аб падсьвядомым лесьбійстве ўсіх жанчын.

 

Злыдні з хуткай дапамогі

Недзе пад Менскам дзеці без дазволу выхавальнікаў пайшлі за тэрыторыю лягеру адпачынку. Па дарозе ім сустрэлася машына хуткай дапамогі. Стуль павылазілі дзядзькі ды нарабілі дзецям уколаў, ад якіх тыя памерлі — кішкі палопаліся.

Занатавана са словаў стрыечніка-зьбіральніка. Сага ёсьць неверагоднай інтэрпрэтацыяй нядаўніх рэальных выпадкаў з маньякам, што калоў дзяўчынкам нейкую вадкасьць. Страх і цікавасьць малююць сьмерць.


Каментары

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць