Архіў

Андрэй Хадановіч. Знакі прыпынку

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


Андрэй Хадановіч Знакі прыпынку

Не пераблытай іх з правіламі артаграфіі —
знакі прыпынку праходзяць па іншай парафіі.
Прыклад: калі твой пісьменьніцкі посьпех, станоўчыя водгукі 
ў прэсе, удзячныя выкрыкі «брава! біс!»
прадвызначае выключна твой правапіс,
то бок майстэрства да месца ўжыць тую ці іншую літару,
то — што дазволена тарэадору, падчас не дазволяць Юпітэру! —
найістатнейшае ў справах паэзіі, то бок
літаратурны заробак,
прадвызначае выключна ўжываньне працяжнікаў, косак і кропак.

Слухай параду, паэта, — сядай вывучаць сэміётыку:
правапіс — нібы хвароба, а гэтая веда — як порцыя антыбіётыку,
бо сэміётыка дапамагае спазнаць усе знакі.
Знакаў зашмат, а паэту для працы пасуе ня ўсякі.
Колькі ўжо часу аб вас я ламаю гусіныя пёры й крытычныя коп’і,
вораг паэты Двукроп’е і пунктуацыйны злачынец Шматкроп’е, 
час ужо вашую выкрыць віну:
шчыра ўжываеш дзьве кропкі ці нават тры кропкі, 
а плацяць — нібы за адну!
Удасканальваю стыль — разважаю пакутна дзень цэлы,
як павялічыць мне вашую колькасьць, мае дарагія Прабелы.
Выратаваньне — Працяжнік — мой сябра — напраўду! — адзінае, 
што абяцае мне грошы:
калі двукроп’е, ці кропка, ці коска, ці іншае штосьці ідзе
непасрэдна за словам, то ён яшчэ мае адзін 
дадатковы прабел, мой харошы!
Слова, прабел, потым стаўлю працяжнік, пасьля зноў прабел 
і наступнае слова,
нібы цагліну, кладу й паступова расьце пабудова.
Вось і апошняя кропка, усё! Але ж поўную сатысфакцыю
я атрымаю, адносячы твор у рэдакцыю.
Скончана справа і скінуты з плеч мой цяжар!
Твор надрукуюць, чытач зарыдае, паэта прап’е ганарар…

Сьлізгаюць ножкі па лёдзе, завея падпіхвае ў сьпінку.
Наш літаратар вяртаецца ўночы дахаты. Канчаецца маралітэ.
Марныя ловы таксоўкі. Пасьля разуменьне: 
найлепшы із знакаў прыпынку —
гэта слупок, а на ім шыльда зь літарай «А» альбо «Т».

Каментары

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся1

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся1

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць