Улада1414

У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя клясы

Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаваньні ў навучальным 2007‑2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых клясаў з беларускай мовай навучаньня. Беларускія клясы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні.

Старшыня гарадзкой рады ТБМ прафэсар Аляксей Пяткевіч распавёў, што цяпер усё залежыць ад таго, ці дойдзе гэтая інфармацыя да бацькоў: «У мінулым годзе таксама была дасягнутая падобная дамоўленасьць, аднак пры гэтым была пададзеная толькі адна заява ад бацькоў».

Паводле словаў сп. Пяткевіча, гэтым разам сытуацыю будуць выпраўляць праз інфармаваньне бацькоў праз прэсу — плянуецца задзейнічаць гарадзенскія інтэрнэт‑сайты, незалежныя СМІ. Справа, аднак ня толькі ў адсутнасьці інфармацыі, зазначае старшыня гарадзкой рады. «Раней у нас была агітацыйная група колькасьцю 60 чалавек, і мы абыходзілі практычна ўсе сем’і, у якіх дзеці рыхтаваліся ісьці ў школу» — узгадвае А. Пяткевіч. Цяпер няма ні такой колькасьці людзей, ды й бацькі ўжо ўсё больш насьцярожаныя да беларускай мовы, якая, на іх думку, не гарантуе іх дзецям добрай кар’еры ў будучыні. Тым не менш агітаваць за беларускамоўнае навучаньне гарадзенскія сябры ТБМ будуць. «Будзем наведваць школы акурат тады, калі бацькі пачнуць прыносіць заявы» — кажа Аляксей Пяткевіч.

На сёньня ў Горадні практычна не засталося беларускамоўных клясаў. Сёлета дыплёмы атрымаюць адзінаццаціклясьнікі, што некалі пайшлі вучыцца ў клясы зь беларускамоўным навучаньнем. Ужо колькі год ідзе набор у першыя клясы толькі з расейскай мовай.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць