Архіў

Георгі Кавалеўскі. Спаборніцтвы ў антыбеларускасьці

№ 11 (168), 13 — 19 сакавіка 2000 г.


 

лісты ў рэдакцыю

Спаборніцтвы ў антыбеларускасьці

 

Ірына Парахонька, якая пабралася шлюбам зь Юр’ем Казіяткам і памяняла прозьвішча (пасьля чаго некаторыя калегі пачалі зваць яе Казахонькай, а яго — Паразіяткам), неяк была вядучай выпуску навін у 15.00 у нядзелю. Але гэты выпуск спазьніўся хвілін на 10. Некаторыя гледачы пасьпелі падумаць, што ў краіне рэвалюцыя ці памёр хто. Пазьней выявілася, што з Ірынай здарылася гістэрыка, і яна адмовілася выходзіць у эфір. Прычына — нехта зрабіў ёй заўвагу якраз перад выпускам. Пасьля гэтага Ірыну адхілілі ад працы вядучай на няпэўны тэрмін.

А Юры Казіятка пасьпяхова пераймае лаўры Зімоўскага. Раней на БТ ужо аднойчы была канкурэнцыя паміж двума расейскамоўнымі аракуламі — Аляксандрам Зімоўскім ды Ігарам Грышаном. Тады Грышана зьелі, і ён знайшоў сабе прытулак у «Народнай газэце» на чале з Шыманскім. Цяпер кажуць, што шанцы Зімоўскага горшыя: маладая кроў канкурэнта аж кіпіць. Навошта беларускаму БТ дзьве так званыя аналітычныя праграмы на расейскай мове, ніхто не разумее. Нават на Макаёнка, 9 лічаць гэта пародыяй на ОРТ з Дарэнкам і Шараметам. Зімоўскі спадзяецца, што Казіятка сыдзе на БТ-2, але можа гэтага не дачакацца — тады яго самога «сыдуць». Пакуль жа Казіятка пераплюнуў Зімоўскага ў антыбеларускасьці на БТ: у суботняй «Панараме» нават тытры пішуць па-расейску, хоць з панядзелка па пятніцу і ў «Рэзанансе» — дагэтуль па-беларуску.

Тым часам безвынікова працягваецца барацьба за чысьціню мовы там, дзе яна на БТ яшчэ засталася. Ірына Сушкевіч пастаянна прамаўляе «прыспыніць» замест «прыпыніць», а Юры Шамшур — «заўпэўніў» замест «запэўніў». Перавучыць іх пакуль не ўдаецца. А вось Інга Хрушчова (унутраная тэлевізійная мянушка Чыпіла) зь цяжкасьцю, аднак змагла пазбавіцца свайго адмысловага слоўца «ўнівэрстытэт».

Гарадзенскі карэспандэнт АТН Мікалай Казейка даўмеўся праілюстраваць сюжэт пра самазабойцу, які ўпаў з тэлевежы абласнога тэлерадыёаб’яднаньня. Спачатку ён паказаў здалёк чалавека, што пабег да вежы, потым ягоныя ногі, якія ўзьбіраліся па прыступках, нарэшце, тыя ж ногі, што ляжалі на пакрытай сьнегам зямлі. Выканаўца ролі невядомы, але ідэя бліскучая. Думаю, летам у рэпартажы з Горадні пра тапельцаў мы ўбачым чалавека, які распранаецца, потым ягоную галаву ў рацэ, а далей — бурбалкі ды кругі на вадзе.

Георгі Кавалеўскі,
Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць