Архіў

Чаму не абвесьцілі, колькі людзей галасавала “супраць усіх”? (Апытаньне “НН”)

№ 39 (248), 24 верасьня 2001 г.


 Апытаньне “НН”

Чаму не абвесьцілі, колькі людзей галасавала “супраць усіх”?

 

Мікалай Лазавік

сакратар ЦВК:

Падчас парлямэнцкіх выбараў мы ўпершыню ўвялі г.зв. “пазытыўны бюлетэнь”: галасуючы за таго ці іншага кандыдата, выбаршчык не выкрэсьлівае тых, хто яму недаспадобы, а пазначае імя самага годнага птушкаю, крыжыкам ці нечым падобным. Ён галасуе ня супраць двох, а за аднаго. Гэты бюлетэнь мы ўвялі пасьля таго, як новы Выбарчы кодэкс набыў моц, а ў ім — норма, што пры падліку галасоў на ўчастку падлічваюцца як галасы за, так і галасы супраць кожнага кандыдата. Пункту “супраць усіх” не было нават у старым, “нэгатыўным” бюлетэні. І таму гэтая норма — падлік галасоў “супраць усіх” — проста апушчаная.

Лічбы выбарцаў, якія галасавалі на гэтых выбарах супраць усіх, у нас няма. Яе можна вывесьці матэматычна. А гэта робіцца так: з колькасьці грамадзянаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, адняць колькасьць галасоў, пададзеных за кожнага з кандыдатаў, адняць колькасьць несапраўдных, сапсаваных бюлетэняў. Рэшта й будзе “супраць усіх”. Заканадаўства не патрабуе правядзеньня гэтых падлікаў.

Андрэй Завадзкі

супрацоўнік Фонду Сапегі, удзельнік “Незалежнага Назіраньня”:

Я адкажу прыватна. Справа ў тым, што ня толькі сёлета, а і ў іншыя гады лічба “супраць усіх” ніколі не ўваходзіла ў выніковы пратакол. “Супраць усіх” хоць і лічацца, калі бюлетэні разьбіваюцца на стосікі, хоць і ёсьць такі стосік “супраць усіх”, але гэтая лічба даплюсоўваецца да колькасьці галасоў супраць таго ці іншага кандыдата.

Алег Гулак

юрыст, выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага Камітэту:

Увогуле нідзе не напісана, якія менавіта зьвесткі мусяць абвяшчацца. Выбарчы Кодэкс (арт.79) прадугледжвае, што ЦВК павінна зрабіць паведамленьне. Там усяго й напісана, што “паведамленьне пра вынікі перадаецца”. А што ў тым паведамленьні – не расшыфроўваецца. Разумееце?..

Валянцін Стэфановіч

юрыст, удзельнік “Незалежнага назіраньня”:

Можа быць, лічба выбарцаў, якія прагаласавалі супраць усіх, была значнай. Бо многія не хацелі галасаваць ні за Ганчарыка, ні за Лукашэнку. І тут можа нешта хавацца. Я думаю, калі б падаваліся вынікі “супраць усіх” і вынікі супраць кожнага кандыдата, назіральнікам было б лягчэй вылічыць фальсыфікацыі, а камісіям – цяжэй сплянаваць іх.

Паўлюк Канавальчык

анархіст:

Зьвесткі “супраць усіх” не агалошваліся, бо ў нашай краіне і ня можа быць тых, хто галасуе “супраць усіх”. У разьлік бралася толькі графа “за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку”. Астатняе ніхто й не лічыў.

Апытвала Сьвятлана Курс


Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць