Архіў

Бульба-фры і чыпсы выклікаюць рак

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


здароўе

Бульба-фры і чыпсы выклікаюць рак

Швэдзкія навукоўцы выявілі, што ў бульбе-фры, чыпсах і хрусткім печыве ўтрымліваецца акрылямід — рэчыва, якое спрыяе разьвіцьцю раку. Нядаўна вынікі гэтых дасьледаваньняў пацьвердзілі экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Акрылямід — гэта традыцыйная назва двухвалентнага прапэнаміду, хімічнага злучэньня з формулай CH2-CH-CONH2. Ён часта выкарыстоўваецца для абеззаражваньня пітной вады — аблягчае яе фільтрацыю. Аднак з прычыны патэнцыйнай таксычнасьці яго неабходна цалкам выдаляць, перш чым вада трапіць у водаправод. У прамысловасьці з дапамогай акрыляміду робяць фарбавальнікі, сынтэтычныя матэрыялы і тканіны, паперу, а таксама ачышчаюць мэталёвыя руды. Яго дамешваюць у спэцыяльныя маркі бэтону, што выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве плацінаў і тунэляў.

Даўно было вядома, што акрылямід выклікае ў жывёл пухліны стрававальнага тракту, шкодзіць іх нэрвовай сыстэме. Амэрыканскае Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя (EPA) папярэджвае, што кароткатэрміновае ўзьдзеяньне невялікіх дозаў акрыляміду на чалавека таксама разбурае нэрвовую сыстэму, выклікае агульнае аслабленьне арганізму і страту каардынацыі руху ў нагах. Калі ж арганізм моцна атручаны акрылямідам, можа дайсьці нават да поўнага паралічу і ракавых ускладненьняў.

Адзін з вытворцаў акрыляміду папярэджвае, што гэтае злучэньне небясьпечнае для здароўя нават пры ўдыханьні і дотыку. “Акрылямід шкодзіць нэрвовай сыстэме, а таксама рэпрадукцыйным органам. Ён можа выклікаць дэфэкты плоду, рак, раздражненьне скуры і сьлізістых абалонак”, — чытаем на інтэрнэт-старонцы гэтага вытворцы.

Беручы ўсё гэта пад увагу, СААЗ усталявала міжнародныя нормы ўтрыманьня акрыляміду ў пітной вадзе. Але, як цьвердзяць швэдзкія навукоўцы, звычайны пачак чыпсаў можа ўтрымліваць у 500 разоў больш гэтага хімічнага рэчыва, чым дапускаюць нормы СААЗ. Велізарная колькасьць акрыляміду — у бульбе-фры, хрусткіх мучных вырабах, некаторых гатунках хлеба ды іншых прадуктах, якія смажацца ці пякуцца пры высокай тэмпэратуры і ўтрымліваюць шмат вугляводаў (бульба, рыс). Дагэтуль ніхто з вучоных ня ведае, якім чынам пухлінаўтваральнае хімічнае злучэньне трапляе ў гэтыя прадукты ці ў выніку якой рэакцыі зьяўляецца падчас смажаньня.

Апынуўшыся ў прыродным асяродзьдзі, акрылямід пачынае раскладацца. За некалькі дзён яго зьнішчаюць бактэрыі, што жывуць у глебе. Горш, калі рэчыва трапляе ў вадаёмы: тады яно патроху назапашваецца ў арганізмах рыбаў.

Павал Бурдыка паводле Reuters


Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць