Архіў

Даляр біты. Часова

№ 27 (289), 19 ліпеня 2002 г.


Даляр біты. Часова

Эўра ў найбліжэйшай будучыні, відаць, застанецца ў калідоры, дзе ніжняй мяжой будзе парытэт валютаў, а верхняя ўсталюецца прыблізна на ўзроўні 1,1 даляра за 1 эўра.

На гэтым тыдні эўра дагнаў і перагнаў даляр. Прычына “зьмены ўлады” — каньюнктура, што склалася на сусьветных рынках, і “бухгальтарскія скандалы” ў Амэрыцы. “Сытуацыя ў ЗША цяпер ацэньваецца ня так аптымістычна, як пэрспэктывы росту ў Эўропе, — мяркуе экспэрт нямецкага “Камэрцбанку” Рольф Пэліні. — Інвэстыцыйныя банкі з пачатку году рэкамэндуюць сваім кліентам укладаць грошы не ў амэрыканскія, а ў брытанскія й іншыя эўрапейскія акцыі”.

Павышэньню статусу эўрапейскае валюты паспрыяў і Кітай, які перавёў частку сваіх грашовых запасаў у гэтую валюту.

Беларусы пераважна ўкладалі наяўныя ашчаджэньні ў даляры. Тым самым мы таксама падтрымлівалі курс і статус амэрыканскае валюты. Фактычна, даючы беспрацэнтны крэдыт Амэрыцы. А тая карыстаецца ім і гарантуе стабільнасьць як нашых ашчаджэньняў, так і ўсяе сусьветнае эканомікі. Са зьяўленьнем эўра такім гарантам сусьветнае фінансавае стабільнасьці ўсё больш становіцца і Эўропа.

Сытуацыя на міжнародным фінансавым рынку справакавала попыт на наяўныя эўра ў Беларусі. Ці ёсьць падставы для ажыятажу?

Наўрад ці даляр значна ўпадзе. У такое ня вераць ні беларускія, ні замежныя экспэрты. Прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі “Дзелавая ініцыятыва” Міхаіл Марыніч зазначае: “Гэта ўсё часовыя цяжкасьці. Беларусам ня будзе розьніцы, ашчаджаць грошы ў эўра ці ў далярах”. А экспэрт “Камэрцбанку” Рольф Пэліні ўпэўнены: “Эўра ў найбліжэйшай будучыні застанецца ў калідоры, дзе ніжняй мяжой будзе парытэт валютаў, а верхняя ўсталюецца прыблізна на ўзроўні 1,1 даляра за 1 эўра”.

Насуперак пашыранаму меркаваньню, абвал даляра выгадны ня ўсім нават у краінах Эўразьвязу. Эканаміст Юры Беленькі кажа: “Амэрыканская эканоміка — магутная і дынамічная, ад яе залежыць стан эканомік і трываласьць валютаў многіх краінаў. Апроч таго, завышэньне курсу эўра прывядзе да зьмяншэньня экспарту з краінаў зоны эўра. У Эўразьвязе ідуць супярэчлівыя працэсы. Там ёсьць краіны-донары (напрыклад, Нямеччына) і краіны — рэцыпіенты дапамогі (напрыклад, Грэцыя). Цяперашнія хістаньні на валютным рынку адлюстроўваюць у большай ступені няўстойлівасьць эўра, чым падзеньне даляра”.

Абвал даляра зашкодзіў бы стабільнасьці сусьветнае эканомікі. Ён выклікаў бы рэзкі рост амэрыканскай эканомікі (як гэта здарылася ў Расеі пасьля дэфолту 1998 г.), падвысіў бы ейную канкурэнтаздольнасьць за кошт іншых гаспадарак. Аслабленьне даляра ў далейшай пэрспэктыве прывяло б да росту экспарту з ЗША. Менавіта таму банкі Эўразьвязу і Японіі цяпер пэрыядычна робяць фінансавыя “ўліваньні” для падтрымкі даляра.

Пра тое, што стабілізацыя даляра — справа найбліжэйшай будучыні, сьведчыць выступ старшыні Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Алена Грынспэна ў часе паседжаньня банкаўскага камітэту Сэнату. Ягоныя словы пра тое, што “эканоміка ЗША на шляху да поўнай папраўкі”, і прагноз росту ВУП краіны ў 2002 г. на 3,5—3,75% ужо спынілі падзеньне амэрыканскіх акцыяў на фондавых рынках…

Ва ўсіх гэтых складаных фінансавых інтрыгах сярэдняга беларуса цікавіць толькі адно: ці варта нашай сям’і “пераходзіць на эўра”? Спэцыялісты адно паўтараюць даўно вядомае: не кладзіце ўсіх яек у адзін кошык. Рольф Пэліні раіць: “50% ашчаджэньняў можна трымаць у далярах, а астатнія — у эўра. Розьніца паміж імі невялікая, і абедзьве валюты моцныя”.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць