Архіў

На тыдні

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

на тыдні

 

Дні КНГ АБСЭ палічаныя

Беларускае МЗС патрабуе спыненьня дзейнасьці цяперашняй місіі АБСЭ ў краіне як умовы для пачатку перамоваў аб прыбыцьці новай місіі. Прадстаўнікі АБСЭ і Дзярждэпартамэнту ЗША рэзка скрытыкавалі пазыцыю Беларусі. Паводзіны Беларусі “падточвае прынцыпы АБСЭ”, заявіў прадстаўнік Дзярждэпу. Замежныя праваабаронцы патрабуюць захаваць місію і лічыць яе “місіяй у выгнаньні”.

РНЕ пад судом

Віцебскі абласны сьледчы аддзел КДБ перадаў справу чатырох сяброў РНЕ ў суд. Іх вінавацяць паводле артыкула 130 КК “Распальваньне нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасьці”. Расейскія фашысты адкрыта распаўсюджвалі свае ўлёткі ды аб’явы, заклікаючы моладзь далучацца да змаганьня з прадстаўнікамі “нацыянальных меншасьцяў”.

Снайпэр пагражае дзецям

Вашынгтонскі снайпэр упаляваў сваю 13-ю ахвяру. У аўторак каля 6-й раніцы ён застрэліў 40-гадовага кіроўцу гарадзкога аўтобуса. Амэрыканскія СМІ цьвердзяць, што шэрыф Чарлз Муз, які займаецца гэтай справай, мае кантакт з забойцам: апошні найменш два разы пакідаў паліцыі цыдулкі з “падказкамі”. Неафіцыйна вядома, што снайпэр пагражаў распачаць забіваць дзяцей, калі яму не заплацяць 10 мільёнаў даляраў. У вашынгтонскіх школах прымаюць дадатковыя меры засьцярогі.

Выбары ў Чарнагорыі

Незалежніцкія партыі Чарнагорыі здабылі на парлямэнцкіх выбарах 39 мандатаў з 75-ці. У прыхільнікаў саюзу з Сэрбіяй — 30 месцаў.

Гульні патрыётаў

Расейская “Эўразійская пар-тыя — Саюз патрыётаў Расеі” ў выпадку паразы на парлямэнцкіх выбарах 2003 г. зьбіраецца эміграваць у Беларусь. Пра гэта абвясьціў старшыня Назіральнай рады ЭП-СПР Павал Барадзін. Магчыма, пасьля выпадку з Нямцовым і Хакамадай у аэрапорце Менск-2, у таварышаў патрыётаў зьявяцца сумневы.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць