Архіў

Цынічныя лімэрыкі

Андрэй Хадановіч

Чарговы твор Андрэя Хадановіча.

Дэгустатар прысмакаў пад Пінскам

апэтытам праславіўся сьвінскім.

Зжор усё, што было, —

скуру, дрэва і шкло —

і дагнаўся “Крыніцай” і “Клінскім”.

У сачок альтруістага з Дрыбіна

залатая патрапіла рыбіна.

Пажадаў: каб суседу

мець хваробу Базэда

й наступіць на разьбітую шыбіну!

Шанавальнік пісьменства з Асьвеі

том пра сьнежань чытаў і завеі.

Так героям яго

спачуваў — ого-го! —

што баяўся — парык пасівее!

Пажылы грамадзянін з Градзянкі

заляцаецца да грамадзянкі:

— Хутка буду ў труне,

дык выходзь за мяне!..

Аж нацёр на каленях вадзянкі.

Завадатар дыскусіяў з Чашнікаў

лепшы ў спрэчках за ўсіх
аднакашнікаў,

бо адзін аргумэнт —

галавой аб цэмэнт,

а другі і апошні — “калашнікаў”.

Мафіёзныя хлопцы з Дуброўна

канкурэнтам адпомсьцілі кроўна:

падагрэтай смалой,

потым — бэнзапілой…

Карацей, пагулялі цудоўна!

Палітычныя вязьні з Вузды

у турме атрымалі вады —

аж чатыры біклагі,

каб ад жудаснай смагі

не засох арганізм малады.

Працавіты пчаляр з Капыля

адпачыць сеў наўпоблізь вульля.

Памыліўся стары:

пільнавала ўгары

птушка клясы “паветра—зямля”.

Стогадовая бабця з Талочына

сэксуальна была заклапочана.

Напісала ў сабес —

і прыйшоў геркулес

з падазронай пячаткай “аплочана”.

Малады рэстаўратар з-пад Грэску

закахаўся ў прыгожую фрэску.

Яго словы, што ёсьць

яшчэ ў сьвеце мілосьць,

пераказвалі, як гумарэску.

Вірлавокі мангуст з-пад Віроўлі

у зьмяінай адзначыўся лоўлі,

і ў калгасе далі

тры цяжкіх мэдалі —

як выдатніку гадагадоўлі.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць