Грамадства2929

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць

З’ява набыла такі маштаб, што тэму падняла раёнка.

Апошнім часам у Баранавічах пачасціліся выпадкі, калі ў месцах агульнага карыстання шматкватэрных дамоў — на лесвічных пляцоўках, у ліфтах — з'яўляюцца сляды жыццядзейнасці. Прычым як хатніх жывёл, так і саміх людзей, піша «Наш край».

Прыбіраннем у пад'ездах займаюцца работнікі ЖЭСаў. «Гэта звычайныя людзі, якія прыходзяць падмесці, прыбраць пыл, памыць падлогу — падтрымліваюць элементарны парадак», — нагадвае выданне.

— У іх абавязкі не ўваходзіць ліквідацыя наступстваў чужой нявыхаванасці, — кажа намесніца начальніка ЖРЭУ Анастасія Еўсеева. — Прыбіральшчыкі не павінны і не абавязаныя прыбіраць фекаліі за нядбайнымі гасцямі або хатнімі гадаванцамі. Работнікі камунальных службаў — не прыслуга для тых, хто пераступае межы прыстойнасці. Давайце паважаць чужую цяжкую працу і заставацца людзьмі, паважаць суседзяў. Калі ваш гадаванец не датрываў да вуліцы, калі ласка, праявіце грамадзянскую адказнасць і прыбярыце самастойна.

Як кажуць у ЖРЭУ, сітуацыя з экскрэментамі ў некаторых пад'ездах пераходзіць усе межы.

«Але яшчэ больш уражвае цынізм, з якім некаторыя жыхары спрабуюць гэта апраўдаць. Рабіць заўвагі няма сэнсу: у адказ гучыць стандартная адгаворка, што чалавек плаціць паводле жыроўкі, а прыбіральшчыца атрымлівае за гэта грошы і абавязаная прыбіраць», — піша раёнка.

— У тарыфы ЖРЭУ ўваходзіць падтрыманне чысціні: памыць падлогу ад пылу і бруду, падмесці, працерці вокны. Там няма і не можа быць пункта «ліквідацыя чалавечых і сабачых фекаліяў», — кажа Анастасія Уладзіміраўна.

«Так ці інакш, грошы ў жыроўцы не даюць права губляць чалавечае аблічча і ператвараць агульны дом у грамадскую прыбіральню», — пераконвае раёнка.

У каментарах да публікацыі знайшлося месца і абурэнню, і іроніі:

«Навіны, вартыя горада, ажно гонар бярэ за родныя мясціны».

Частка чытачоў прапануе яшчэ больш паставіць камер. «Камеры не дапамогуць. Упаў узровень культуры…» — упэўненыя іншыя.

Была і яшчэ больш грунтоўная прапанова: вызначаць вінаватых праз аналіз ДНК.

А адна з чытачак напісала, што падобная праблема ёсць і ў Гродне:

«Гэта, падобна, новы трэнд сярод моладзі. У нас на лесвічнай пляцоўцы таксама адбываецца такое. Прычым у духмяную кучу яшчэ і запіскі ўкладаюць з пасланнямі. Гродна».

Каментары29

  • )
    15.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Мыш
    15.10.2026
    Шукайце вінаватых і выстаўляйце штрафы, калі праблема сістэмная. "Не буду прыбіраць" - гэта дзіцячы сад нейкі, а хто будзе? Суседзі? А прыбіральшчыца за зарплату раз на месяц зазірне памахаць венікам для віду? Цудоўны план.
  • Федзя
    15.10.2026
    В Барановичах живет быдло?🙄

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць