Архіў

Дзякуй міністру Падгайнаму за ўратаваньне "Навінак"

У асяродзьдзі сучасных беларускіх "вязьняў сьвядомасьці", наадварот, прынята дэманстраваць глыбокую абыякавасьць і пагарду да ўладаў, пры магчымасьці - нават зьдзекавацца зь іх. Провады рэдактара "Рабочага" Івашкевіча на "хімію" нагадваюць провады зімы. Пастанова аб судзімасьці апазыцыянэра падобная да сьвята чыноўніка, які атрымаў ганаровую грамату. Сьмех, жарты, песьні, бухач...

На гэтай глебе "Навінкі", якія сёньня ў судовых цяжбах адстойваюць права на ліцэнзію аб друку, пераплюнулі нават Шчукіна. Апошні, паміж партыямі ў мандавошку на Акрэсьціна, патрабаваў выдаць яму мяцёлку, каб навесьці ў турме чысьціню. Паўлюк Канавальчык, галоўны рэдактар "Навінак", тыдзень, што папярэднічаў разгляду скаргі на Міністэрства інфармацыі ў Гаспадарчым судзе, правёў на Нарачы, у Кабыльніку, дзе непрабудна квасіў. У апатэозе адпачынку, пад мухай, ён паехаў катацца на ровары ўздоўж мясцовага пляжу і пераехаў урыстаў. Адбыўся канфлікт, які скончыўся тым, што Канавальчыку далі бутэлькай па галаве.

Інцыдэнт на кабыльніцкай рыўеры сёньня займае супрацоўнікаў "Навінак" куды больш, чым вынікі судовага працэсу ў Гаспадарчым судзе. Судовае паседжаньне 23 ліпеня, як і чакалася, стала фармальнасьцю, нават нягледзячы на камічнасьць аргумэнтаў Мністэрства інфармацыі. Чыноўнікі спрабавалі давесьці, што газэтныя артыкулы, дзе згадваюцца словы "ж..а" і "адсасаць", парушаюць годнасьць "грамадзянаў". Усё як у старой расейскай показцы. Вар'ят крычаў "Дурак". Паліцыянт арыштаваў яго, аргумэнтуючы свае паводзіны словамі: "Мы ведаем, хто ў нас дурак". Для рэдакцыі "Навінак" забарона - ня самае жудаснае. У адрозьненьне ад "БДГ", у "Навінак" ёсьць досьвед "самвыдатаўскай" працы. Нашмат горшым варыянтам была, дарэчы, абсалютна рэальная на пачатку вясны пэрспэктыва ціхага заняпаду праекту з тае самае прычыны, зь якой год назад дала дуба "Беларуская маладзёжная" - з-за дэфіцыту грошай. "Навінкі" за пяць гадоў існаваньня ператварыліся ў артыстычны прытон, куды прыходзяць эльфы, музыкі, трансвэстыты, панкі, этнарадыкалы, літарбалісты, міліцыянты і нават мілітанты руху "Сумленьне Курапатаў", якія скардзяцца, што

Вячорка і Высоцкі забараняюць ім піць у лягеры гарэлку. Сфармавалася субкультурнае гета, якому больш пагражаюць не фармальныя пастановы Падгайнага,

а страта "Навінкамі" сымбалічнага капіталу, іміджу самай крутой альтэрнатыўнай тусоўкі. Ваколнавінкаўская багема не зразумела б сьмерці канторы зь фінансавых прычын. Сп.Падгайны з сваімі цыркулярамі аб забароне выратаваў праект. Дзякуючы ўладам, "Навінкі" атрымалі скандал і шум у прэсе - калёрыі, неабходныя для стварэньня свайго "навінкаўскага міту".

У падручніках гісторыі Беларусі сярэдзіны гэтага стагодзьдзя міт пра "Навінкі" павінен гучаць прыкладна так: "Пры канцы ХХ стагодзьдзя ў анархічным андэрграўндзе быў створаны праект "Навінкі", які можна параўнаць з рухам футурыстаў, міцькоў або дадаістаў. У 2003 г. дзеля свайго "бязьлітаснага" гумару газэта зазнала суровых рэпрэсіяў з боку дыктатарскай ахранкі. У якасьці падставы для забароны "Навінкам" інкрымінавалася выкарыстаньне слова "жопа". У 2003 г. супраць газэты была ўзбуджаная судовая справа. З часоў Казімера Лышчынскага, які напісаў трактат "Аб неіснаваньні Бога", за што пайшоў на вогнішча інквізыцыі, Беларусь ня ведала працэсу над гумарыстычнай прэсай. Нягледзячы на міжнародную кампанію салідарнасьці ( гл. Ратэрдамскую рэзалюцыю ПА АБСЭ, праграму "Намедні" (НТВ), газэта была зачыненая. Аднак гэта толькі дадало праекту скандальнай папулярнасьці і забясьпечыла новы прызыў адэптаў з маладзёвага асяродзьдзя. Калектыў з новай энэргіяй пачаў здымаць фільмы і цёлак, веся ліцца, будуючы падмурак незалежнай культуры Беларусі".

Ва ўсёй гэтай гісторыі шкада толькі бацькоў Паўлюка, у якіх з-за фокусаў нашчадка зьбіраюцца апісаць маёмасьць.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць