Грамадства

Пазычылі на стабілізацыю

Праблему стабілізацыі фінансавага рынку ўрад вырашыў за кошт рэзкага павелічэньня замежнай пазыкі. Яе памер пакуль некрытычны, аднак экспэрты маюць пытаньні да тэрмінаў пагашэньне крыдытаў.

Праблему стабілізацыі фінансавага рынку ўрад вырашыў за кошт рэзкага павелічэньня зьнешняй пазыкі. Яе памер пакуль некрытычны, аднак экспэрты маюць пытаньні да тэрмінаў пагашэньне крыдытаў.

Напружанасьць на фінансавым рынку была зьнятая за кошт павелічэньня замежных пазыкаў. Як варыянт, усур’ёз разглядаліся дэвальвацыя нацыянальнай валюты і продаж дзяржмаёмасьці, паведамлае газэта «Белорусы и рынок».

За 1‑ы квартал гэтага году зьнешні карпаратыўны і дзяржаўны доўг узрос на 1,2 млрд даляраў і склаў $8,1 млрд. Да канца году, калі захаваюцца цяперашнія тэмпы прыцягненьня замежных крэдытаў, гэты паказчык можа скласьці 11‑12 млрд даляраў. Варта адзначыць, што за ўвесь 2006 г. памер зьнешняй пазыкі павялічыўся на $1,7 млрд.

Найбольшыя тэмпы росту пазыкаў адзначаюцца ў нябанкаўскай сфэры — іх доля ў агульнай запазычанасьці складае 63%. Банкаўская запазычанасьць займае другое месца — 22%.

Суадносіны зьнешняй запазычанасьці і ВУП у мінулым годзе складалі 18,6%, а сёлета могуць скласьці 25%.

На думку экспэртаў, крытычны памер зьнешняй запазычанасьці беларускай эканомікай пакуль не дасягнуты. Досьвед усходнеэўрапэйскіх краінаў паказвае, што небясьпечнымі для іх ёсьць суадносіны зьнешняй запазычанасьці і ВУП у памеры 80‑90%. Цяпер жа ў Чэхіі, Польшчы ды Вугоршчыне гэтыя суадносіны складаюць 40‑70%. Небясьпечнымі лічацца для эканомікі краіны суадносіны запазычанасьці і аб’ёму экспарту з памеры 130‑150%, якія на сёньня ў Беларусі складаюць каля 42%. Гэтыя паказчыкі сьведчаць пра тое, што да небясьпечнага па сусьветных стандартах памеру зьнешні доўг, пры ўмове захаваньня існуючых тэмпаў яго павелічэньня, вырасьце праз 4‑5 год.

Аднак экспэртаў непакоіць той факт, што большую частку зьнешняй запазычанасьці складаюць кароткатэрміновыя крэдыты (доўгатэрміновыя складаюць 31,1%). Гэта азначае, што акрамя выплаты адсоткаў Беларусі давядзецца вяртаць каля 70% пазыкі. Для нармальнага функцыянаваньня эканомікі давядзецца праводзіць сталае рэфінансаваньне доўгу — прыцягненьне новых крэдытаў. Па зьвестках «БР» у бягучым годзе Беларусі з улікам адсоткаў давядзецца выплаціць $7 млрд (для параўнаньня — у 2006 г. — $4 млрд). З улікам гэтага крытычны момант для айчыннай эканомікі можа наступіць не праз 4‑5, а праз 1‑2 гады. І тады можа не ўратаваць нават аўральны продаж буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. Выйсьце, на думку экспэртаў, у эфэктыўным выкарыстаньні прыцягнутых пазыкаў, як гэта робіцца ў вышэйпамянёных усходнеэўрапэйскіх краінах.

Сямён Печанко, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць