Архіў

Наш Хадаркоўскі – Казулін

На што ні кінеш вокам — ужо было.

Прэзыдэнт Кучма спрабуе накласьці інтэрдыкт на Вярхоўную Раду — ці памятаеце Маскву 1993-га? Прэзыдэнта Паксаса намагаюцца вывесьці на чыстую ваду — у якім годзе таго ж Кучму выкрываў нехта Мельнічэнка? Прэзыдэнта Шэварднадзэ турбуюць — глядзі Беларусь, спроба імпічмэнту ў 1996-м, з папраўкай на бурлівыя дзеі каўкаскіх краінаў: вайну з Гамсахурдзія, пераварот супраць Эльчыбэя, стрэлы ў парлямэнце Армэніі.

Аднак кожная з падзеяў можа атрымаць нечаканы працяг. Літоўцы могуць, як у пачатку 1990-х, засьведчыць сваю нацыянальную сьпеласьць стрыманымі і ўзважанымі, але неапартуністычнымі ўчынкамі. Змаганьне паміж прэзыдэнтам і заканадаўцамі ва Ўкраіне можа раптам адназначна вырашыцца на карысьць аднаго з бакоў. У Грузіі Шэварднадзэ і апазыцыя могуць знайсьці негвалтоўны шлях вырашэньня канфлікту.

Гэткі паварот спраў пазначаў бы нараджэньне пэўнае новае якасьці, пераход постсавецкае краіны на новы ўзровень пакутлівага высьпяваньня самакіраванае нацыі.

Пакуль, аднак, скрозь бачым знаёмыя сцэнарныя хады з нацыянальнымі дэкарацыямі. Нават клопаты спадара Казуліна з БДУ нагадваюць пэрыпэтыі жыцьця суседзкіх алігархаў — толькі дзе ў расейскіх бізнэсоўцаў мільярды, у беларускіх — тысячы. Там — найбуйнейшыя радовішчы, тут — сьціплая манаполія на перапрацоўку мэталалому (таксама нішто сабе). Там — мэдыяімпэрыі, тут — прэстыжная ВНУ (таксама нішто сабе). Там — аптовае фінансаваньне палітычных партыяў, тут — стрыманыя намёкі пра незабесьпячэньне правільнага галасаваньня студэнтаў. Можа спрацаваць, калі трэба будзе, нішто сабе!

Канфлікт у Расеі вакол Хадаркоўскага разгортваўся ў дэбютнай стадыі паводле асаблівага сцэнару — з ваганьнямі біржы ды спрытным вывадам па-за межы дасягальнасьці смачнага кавалку ў выглядзе «Юкасу». Але, калі зірнуць на вяршыні чыстай палітыкі (то бок на напружанасьць і канфлікты паміж галінамі ўлады), месца падаткаплатніка-выбаршчыка сьціплае да непрыстойнасьці: яго імкнуцца пры выпадку выкарыстаць, але як бок з сваімі інтарэсамі ён нікому не цікавы. Характэрная рыса ўсіх гэтых падзеяў — абмежаваны ўдзел грамадзтва. Тарас Бульба імкнецца рэалізаваць сваё славутае права: «Я цябе спарадзіў!..» Дзяржава змагаецца з спараджэньнямі ўласнай волі, а народ выконвае ролю гледача, статыста ды вымушанага спонсара відовішча.

Менавіта выбаршчыку-падаткаплатніку найболей шкодзіць паралюш найвышэйшай улады ва Ўкраіне, няпэўнасьць будучыні (і маральнага аблічча) прэзыдэнта ў Літве, блякаваньне мэханізмаў цывілізаванае зьмены ўлады ў Грузіі. Тут я рашуча аддаю перавагу гістарычнаму аптымізму. Урэшце інтарэсы розных сацыяльных групаў будуць улічаныя — пажадана яшчэ, каб ня шляхам рэвалюцыяў. Усё гэта «толькі» пытаньне часу і наяўнасьці палітыкаў адпаведнага ўзроўню, якія маюць пераадолець стан пэрманэнтнага перадзелу пірага і нявызначанасьці стратэгічных кірункаў разьвіцьця краінаў на постсавецкай прасторы. І тут лепей спыніцца, бо памяць нагадвае: 1996. Dejа vu.

Аляксандар Карольчык

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць