Архіў

Беларускі гатэль «Лямбэрт»

Субкультура маладых беларускіх эмігрантаў у Чэхіі — адзін з самых цікавых фэномэнаў сучаснасьці. Калі нехта верыць, што адрадзіць вясёлы дух вясны 96-га можна шляхам штучнага апладненьня, раю зьбіраць банк спэрмы там.

У Карчынскага ёсьць анэкдот пра дзьве магчымыя мадэлі дыяспары: калі на чужыне сустракаюцца два сьвядомыя армяніны, яны абкладваюць рэкетам суседні «камок», калі ўкраінцы — ад настальгічнай нудоты выдаюць «Кабзара». Маладая беларуская алія ў Чэхіі стварыла новую мадэль эміграцыі.

Неяк, будучы ў Лёндане, заехаў да айца Надсана, які, каб уразіць мяне нечым большым, чым куранты Біг-Бэна і брытанскія цэны, прадэманстраваў арыгінал скарынаўскай Бібліі. На мінулым тыдні Ю.В., беларускі палітупырхлік у Празе, з той жа мэтай уразіць, прывёў мяне ў самую брудную «ідэльню» ў горадзе і замовіў сапраўднай самагонкі з Маравіі. Самагон быў вязкі і смачны.

Субкультура маладых беларускіх эмігрантаў у Чэхіі — гэта адзін з самых цікавых фэномэнаў сучаснай беларускай культуры, які, на маю думку, трэба ўнесьці ў сьпіс помнікаў культуры ЮНЭСКА разам з праспэктам Скарыны і Нясьвіскім замкам. Сябры Партыі аматараў піва і анархісты, якія на зломе стагодзьдзяў абралі Чэхію і Маравію ў якасьці прыстанішча ад маразмаў лукашызму, стварылі арыгінальную мадэль дыяспары. Не крымінал і не нуда па Радзіме (натуральна, месцамі ёсьць і гэта) вызначаюць яе экзыстэнцыйныя каштоўнасьці, а нейкі геданізм. «З усіх удзельнікаў пасяджэньня беларускай групы толькі М.С. не атрымаў пасады». — «Чаму?» — «Дык ён прыйшоў на сустрэчу ўпыханы. Мы і так усе былі вясёлыя, а ён — поўныя дровы» (з размовы двух эмігрантаў).

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць