Улада11

Пешшу ў Будслаў

27 чэрвеня ад архікатэдральнага касьцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі выйшла XVIІ пешая пілігрымка Менск — Будслаў. У пяцідзённы шлях да Маці Божай Будслаўскай са сталіцы вырушылі больш за трыста пілігрымаў.

27 чэрвеня ад архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі выйшла XVIІ пешая пілігрымка Мінск‑Будслаў. У пяцідзённы шлях да Маці Божай Будслаўскай са сталіцы вырушылі больш за трыста пілігрымаў.

Калона пілігрымаў, стракатая ад рознакаляровых хусцінак, харугваў і сцягоў, як заўсёды інтэрнацыянальная. Разам з беларусамі у наш нацыянальны санктуарый ідуць расіяне, палякі і літоўцы. У пілігрымцы да Маці Божай асабліва ясна адчуваеш, што мы ўсе — Яе дзеці, а таму паміж намі не павінна быць варожасці і падзелаў.

Паломніцтва распачалося святою Імшою, якую цэлебраваў у інтэнцыі пілігрымаў Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. У сваёй гаміліі біскуп разважаў пра значэнне адпачынку, які можа стаць часам, прысвечаным Богу.

«Сёння мы сабраліся, каб у Імя Божае распачаць пілігрымку ў Будслаў. Магчыма, многія людзі, гледзячы на вас, будуць здзіўляцца: чаму час уласнага адпачынку вы прысвячаеце рэлігійным мэтам? Няўжо не лепш было б паехаць куды‑небудзь на мора або, прынамсі, на лецішча? Аднак нам нельга забывацца пра тое, што чалавек з’яўляецца адзінствам душы і цела. Адпачынак чалавека — гэта не толькі «перадых» для змучанага цела, але таксама дыханне для душы. А чалавечая душа адпачывае толькі ў кантакце з Богам, і гэты кантакт нясе з сабою адкрыццё сэнсу жыцця чалавека і дае сілы любіць бліжняга», — з такімі словамі звярнуўся біскуп да пілігрымаў. Ён таксама адзначыў, што «пілігрымка ў Будслаў з’яўляецца своеасаблівым сімвалам нашага жыцця, гэта як бы вандраванне ў дом Нябеснага Айца. На шляхі пілігрымкі ў дом Спрадвечнага ўваходзіць той, хто распачынае духоўную або ўнутраную пілігрымку. Гэта імкненне да святасці».

На заканчэнне біскуп Антоні Дзям’янка нагадаў, што пілігрымка мае выключна рэлігійны характар і благаславіў пілігрымаў, пакрапіўшы іх святою вадою. Як заўсёды, большасць пілігрымаў складае моладзь, але ёсць таксама старэйшыя людзі і дзеці. Цікава, што некаторыя маладыя сем’і пазнаёміліся менавіта ў дарозе да Маці Божай.

Са спевамі калона рушыла на поўнач: туды, дзе сярод лясоў і балот знаходзіцца Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. Апоўдні пілігрымы выйшлі з Мінска, а яшчэ праз гадзіну зрабілі першы кароткі прывал.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць