Архіў

Гіпнатычны фільм пра беларускі народ

Гутарка з кінарэжысэрам Віктарам Корзунам

— У падмурку фільму «Васіль Быкаў. Вяртаньне» — інтэрвію пісьменьніка. Калі яно было запісанае?

— Перад самым ад’ездам Быкава за мяжу — у Фінляндыю. Гэтае інтэрвію я меркаваў ператварыць у фільм пра свабоду. Але яно само сябе закансэрвавала на доўгі час. Выйшла гэта праз тэхнічны брак пры запісе гуку. На той момант шумы і іншыя лішнія гукі не падлягалі вычыстцы. Тэхнічна гэта можна зрабіць толькі на кампутары, а тады ні такія кампутары, ні такія праграмы даступныя яшчэ не былі. У выніку інтэрвію быццам само чакала свайго адпаведнага відэашэрагу.

— Інакш кажучы, праца над фільмам заняла не адзін год. Распавядзі, калі ласка, пра свой досьвед у дакумэнтальным кіно.

— Праца над фільмам заняла тры месяцы, а да гэтага 30 гадоў была падрыхтоўка: вучоба, практыка. Па вялікім рахунку, гэта дэбют. Падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў на рэжысуры рабіліся вучэбныя працы, штосьці рабілася на тагачаснай тэлевізіі — у 1994-м. Былі жывыя эфіры, музычныя кліпы... Але такога самастойнага твору, які я наважыўся б паказаць, не было.

— Твой фільм адначасова і рэалістычны, і гіпнатычны, як нейкі шаманскі танец ці славутае балеро, вылучае шмат пазытыўнай энэргіі. Чаго тут болей — арыентацыі на нейкія чужаземныя ўзоры ці тваёй уласнай вынаходлівасьці?

— Фільм рабіўся нібыта сам, як гэта ні містычна гучыць. Паглядзі на жыцьцё Быкава: цудам выжыў, цудам не пасадзілі, цудам не расстралялі, цудам пры ўсіх перашкодах выходзілі кнігі. І, мне думаецца, што фільм стаўся нібы працягам лёсу Быкава. Чаму назва такая — «Васіль Быкаў. Вяртаньне»? Фармальнае вяртаньне Быкава на радзіму сталася вяртаньнем да яго творчасьці ўсёй Беларусі. І нездарма вось гэтая стыхія, якая падчас пахаваньня была на вуліцах Менску, паказала, што ўлады з гэтым не маглі справіцца і нават пабаяліся туды блізка падыходзіць. Калі адчулі надчалавечую прыроду гэтага ўсяго...

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыў АК

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША29

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць