Архіў

Генэрал, якому ня вераць

Само прызначэньне танкіста і міліцыянта Юр’я Сівакова міністрам спорту выглядала дзіўна.

Як бы гэтага чалавека баяцца пакінуць без пасады, але ўдвая баяцца выпусьціць з краіны паслом у які-небудзь Узбэкістан.

Старшыню КДБ Мацкевіча, ублытанага ў тую ж гісторыю, але зь іншага боку, такі выправілі ў Сэрбію паназіраць за непазьбежным хаосам першых гадоў дэмакратыі. Сівакова ж — не. Так, нібы менавіта экс-міністра ўнутраных справаў лічаць слабым месцам сыстэмы, нібы ў ягоную ідэалягічную вытрыманасьць і эмацыйную ўраўнаважнасьць ня вераць. Нібы нехта баіцца, каб ён не загаварыў іншым голасам.

Апэляцыя Сівакова да Расеі і славянаў выдала лёгкае замяшаньне. Сівакоў адчувае сябе ў гэтай гісторыі падстаўленым. Выпраўляючы ў Атэны міністра спорту, не маглі ж ня ведаць, якую рэакцыю гэта выкліча цяпер, пасьля спэцыяльнага дакладу Пургурыдэса.

«Мы, славяне, на чале з Расеяй, павінны праяўляць больш актыўнасьці ў абароне ўстаноўленых міжнародных нормаў і правілаў, а не заставацца пасіўнымі пабочнымі назіральнікамі», — напісаў міністар у сваёй заяве. «З пункту гледжаньня прэзумпцыі невінаватасьці і сутнасьці праблемы, вакол якой узьнікла ўся гэтая шура-бура, магу сказаць толькі адно, — працягвае міністар Юры Сівакоў, — ніхто ня мае права называць чалавека злачынцам і выносіць яму прысуд без рашэньня суду».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць