Архіў

КДБ пад судом

Давесьці да суду такую арганізацыю, як КДБ, — пра гэта марылі б многія праваабаронцы ў Беларусі.

На сёньня адзіным чалавекам, якому гэта ўдалося, стаў Міхал Землякоў зь Віцебску. Адказчыкам у ягоным працэсе выступае ўправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці. Міхал Землякоў патрабуе, каб кадэбісты вярнулі рэчы, канфіскаваныя ў ягонага сына Юр’я ў жніўні 2001 г. Супрацоўнікі органаў не адмаўляюць законнасьці ягоных патрабаваньняў, але рэчы вяртаць не сьпяшаюцца. Пагатоў што сярод некалькіх дзясяткаў канфіскаваных прадметаў фігуруюць такія, як мінашукальнік, прылады начнога бачаньня, газэта «Голас краю» і, урэшце, сьпіс сяброў арганізацыі «Край».

«Край» ты мой, «Край»…

Пры канцы жніўня 2001 г., незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў, адзін з актывістаў «Краю» Андрэй Жарнасек і супрацоўнік КДБ Генадзь Вугляніца зьбеглі за мяжу і распаўсюдзілі відэакасэту, на якой распавялі пра пошукі ды пра месца пад Бягомлем, дзе нібыта пахаваныя целы Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

Літаральна перад іхнымі ўцёкамі, 21 жніўня, абсталяваньне, з дапамогай якога вяліся пошукі целаў, было канфіскаванае міліцыяй і пазьней перададзенае ў КДБ. Канфіскацыя адбылася ў Менску на кватэры, якую здымаў Юрась Землякоў.

Студэнт ангельскага аддзяленьня Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Ю.Землякоў далучыўся да незалежніцкага руху яшчэ школьнікам. Для яго гэта было цалкам натуральна: з нацыянальна-вызвольнымі арганізацыямі былі зьвязаныя і ягоныя бацькі, і іншыя сваякі. Яшчэ школьнікам яго затрымлівалі за нанясеньне палітычных графіці і ўдзел у акцыях пратэсту. Юнак ня мог спакойна назіраць, як зьневажаюць беларускую мову, як гуляюць зь незалежнасьцю. Сэрца пратэставала, хацела змаганьня. І ўрэшце ён далучыўся да арганізацыі «Край», якая ставіла сабе радыкальныя мэты. У ягонай квартэры й захоўвалася абсталяваньне, з дапамогай якога «краёўцы» шукалі целы зьніклых Ганчара й Красоўскага.

Сам працэс канфіскацыі нагадваў сцэну з баевіку. Юрась выйшаў увечары патэлефанаваць бацькам у Віцебск, пакінуўшы ў кватэры двух сяброў. Вярнуўшыся, ён не пазнаў свае кватэры. У ёй гаспадарылі пяць чалавек у цывільным і адзін амапавец з аўтаматам. Ніхто зь іх не назваў сябе. Хлопца абвінавацілі ў забойстве маёра міліцыі Кашкана, патрабавалі выдаць зброю й наркотыкі. Казалі, нібыта маюць дакладную інфармацыю, што тут захоўваецца нарката. «Сартаваньне» рэчаў у кватэры рабілі нагамі. Урэшце, праз 2,5 гадзіны, нічога крымінальнага не знайшоўшы, пачалі складаць акт канфіскацыі, адбіраючы рэчы хутчэй з палітычных матываў, чым зь якіх іншых. Пад заканчэньне ператрусу запрасілі дзьвюх суседак панятымі…

Начны расстрэл

У Партызанскім РУУСе, куды прывезьлі Юрася, пратаколу затрыманьня не складалі. Калі давяраць скаргам хлопца ў пракуратуру, міліцыянты паводзілі сябе так, быццам у гэтым выпадку для іх не існуе закону.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць