Архіў

Не адзін, ня два, ня тры…

Зьдзівіў цыганскі праваабаронца Мікола Калінін, які ў №33 казаў пра «стопрацэнтную інтэграцыю, стопрацэнтную асыміляцыю» габрэяў.

Па-першае, названыя паняцьці ў сацыялёгіі абазначаюць зусім нятоесныя зьявы: асыміляцыя — зьліцьцё зь іншым этнасам, інтэграцыя — частковае засваеньне чужынскіх культурных нормаў пры захаваньні ўласных каштоўнасьцей. Па-другое, беларускія яўрэі не асыміляваныя, аб чым сьведчыць сам сп.Калінін: «Ніхто зь іх сябе габрэем лічыць не перастаў». Калі група мае саманазву й самасьвядомасьць, аб якім стопрацэнтным зьліцьці зь іншай групай можа йсьці гаворка? Хоць, безумоўна, мелася вялікая доля праўды ў словах ідышысцкага паэта Гірша Рэлеса, сказаных у «Анахну кан»: «Яўрэі цяпер моцна асыміляваныя і схіляюцца да поўнай асыміляцыі». Аднак жа мову ідыш мы захавалі, хай і не ў такой ступені, як цыганы цыганскую або палякі польскую. Дарэчы, у жніўні ў выдавецтве «Логвінаў» выйшла першая ў Беларусі за 50 зь лішнім гадоў кніжка на ідыш — мэмуары Рэлеса аб яўрэйскіх пісьменьніках мінуўшчыны.

У артыкуле С.Носава «Як зьлічыць габрэяў?» нямала неправераных зьвестак. Той, хто дакажа блізкаўсходнім чыноўнікам, што яго дзед — яўрэй, бязь цяжкасьцей набывае грамадзянства ў Ізраілі, для гэтага нікому не абавязкова рабіць абразаньне. Разыходжаньні ў лічбах сапраўды ёсьць: ня толькі ў Беларусі, а і ў сьвеце ня ведаюць ліку яўрэйскага насельніцтва. Мо яшчэ й таму, што старажытная традыцыя забараняе ўголас падлічваць яўрэяў, каб не наклікаць ліха. Прыняты хіба такі мэтад падліку: «Не адзін, ня два, ня тры…»

Вольф Р., Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць