Архіў

«Наколькі ж погляды Лукашэнкі мне, студэнту, чужыя»

23 верасьня адбылася сустрэча прэзыдэнта Лукашэнкі са студэнтамі ВНУ Берасьцейшчыны.

Мне давялося прысутнічаць на гэтай сустрэчы.

Натуральна, што тэлевэрсія падзеі ня ўтрымлівала многіх момантаў гэтай размовы. Як выказаўся сам Лукашэнка, яму было цікава сустрэцца з нашымі студэнтамі, бо на мінулых выбарах яго тут ня вельмі падтрымалі.

Уласна на самой «лекцыі» шмат гаварылася пра гістарычны ўсходнеславянскі выбар Беларусі, пра нашу культурную адчужанасьць ад захаду, «малыя» рэлігіі, такія, як каталіцтва і пратэстанцтва, нашы «посьпехі» ў эканоміцы, «развал рэальнага сэктару эканомікі» Літвы ды шматмільярдныя замежныя запазычанасьці Польшчы. Успаміналася і пра ЭГУ: маўляў, зачынены ён быў празь невыкананьне патрабаваньняў Міністэрства адукацыі.

Студэнты задавалі розныя пытаньні, многія зь якіх былі стандартныя, і на іх былі атрыманы гэткія ж стандартныя адказы. Было пытаньне пра стан беларускай мовы і стварэньне нацыянальнага ўнівэрсытэту, успамінаўся зачынены гуманітарны ліцэй. Гэтае пытаньне выклікала авацыю залі. Вось тут Лукашэнка выказаўся і пра тое, як у ліцэі «гробили детей», і пра тое, як добра ведае, «што за людзі Колас з Баршчэўскім», бо «сядзеў зь імі ў адным парлямэнце».

Былі жарты пра вэрталёт, размовы пра прыгожых дзяўчынак, пра спорт. У стылі ППРБ было вырашана пытаньне выплаты заробкаў удзельнікам будатрадаў. Былі і аплядысмэнты на яго адрас.

Маіх перакананьняў сустрэча не зьмяніла, проста яшчэ раз паказала, наколькі погляды нашай улады чужыя мне. Тое самае магу сказаць пра многіх маіх сяброў і знаёмых, якія глядзелі тэлетрансьляцыю на вялікім экране, усталяваным адмыслова да гэтай падзеі. Мала адной сустрэчы, каб пераламіць сытуацыю. Цяжка Лукашэнку тут будзе выйграць рэфэрэндум.

Андрусь, Берасьце

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь40

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь40

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць