Архіў

Вылазьце з кухні і болей туды не вяртайцеся

Склалася так, што найбольш прадстаўнічы фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень» адбываецца не ў вялікіх гарадах Беларусі, а на Беласточчыне, у гасьцінным утульным Бельску.

Пры канцы кастрычніка там адбудзецца чарговы, 11-ы па ліку фэстываль. У мінулую пятніцу на адборачным канцэрце ў Доме літаратара былі абраныя тыя, хто будзе на тым фэстывалі выступаць.

Прызнаюся, што я ня самым лепшым чынам абазнаны ў творчым жыцьці беларускіх бардаў, ёсьць шмат людзей, якія ведаюць пра гэта болей за мяне, але позірк «крыху збоку» часам таксама бывае карысны.

Дык вось, мне збоку цікава, што адбываецца зь пераможцамі Бельскіх фэстываляў, куды яны зьнікаюць і чаму іх потым болей не чуваць. Таксама цікава, адкуль бяруцца тыя новыя, якія штогод падаюць заяўкі на ўдзел, а пасьля фэстывалю таксама некуды зьнікаюць. І мне здаецца, што сыходзяць яны туды ж, адкуль прыходзяць, а менавіта на маламэтражную кухню альбо ў цесны інтэрнатаўскі пакой, дзе сьпяваюць свае песьні сябрам. Гэта, з аднаго боку, добра, гэтак і мае быць, але па вялікім рахунку, паводле свайго азначэньня, бардаўская песьня — рэч публічная і, незважаючы на сваю камэрнасьць, мае патрэбу ў шырэйшай аўдыторыі. Я не кажу цяпер пра палітычную ці сацыяльную актуальнасьць тэкстаў. Бардаўская песьня ня мусіць быць актуальнай. Але яна мусіць быць мастацтвам. Мастацтвам тэксту, музыкі, уменьнем сьпяваць, гаварыць і быць самім сабой.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Міхал Анемпадыстаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады22

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць